Увечары 28 кастрычніка 2023 г. ў Ватыкане была абнародавана падагульняючая справаздача першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў.
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, дакумент быў прыняты ў выніку галасавання па кожным з яго параграфаў. Права голасу мелі 344 удзельнікі Сіноду, сярод якіх былі не толькі біскупы, але таксама святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, у тым ліку жанчыны.
Справаздача, якая заахвочвае да яшчэ большай «сумеснай адказнасці» ўсіх ахрышчаных за евангелізацыйную місію Касцёла, займае 42 старонкі і мае назву «Сінадальны Касцёл у місіі».
Тэкст падзелены на тры часткі: «Аблічча сінадальнага Касцёла», «Усе вучні, усе місіянеры» і «Ткаць сувязі, будаваць супольнасць».
Кожны параграф дакумента ўключае пункты, па якіх была дасягнута згода, пытанні, якія патрабуюць вырашэння, і прапановы.
Гаворка не ідзе пра выніковы дакумент Сіноду на тэму сінадальнасці, але пра «пераходны» тэкст, які падагульняе працу першай сесіі Асамблеі, з улікам таго, што дыскусіі працягнуцца ў межах другой сесіі, якая адбудзецца ў кастрычніку 2024 года. ===Усходнія Цэрквы і шлях да адзінства хрысціянаў
З улікам войнаў на тэрыторыях, дзе шырока прысутнічаюць Усходнія Цэрквы, і вялікай колькасці мігрантаў з гэтых рэгіёнаў, супольнасці лацінскага абраду заклікаюцца «ў імя сінадальнасці» дапамагчы вернікам-мігрантам усходняга абраду «захаваць сваю тоеснасць і не падлягаць працэсам асіміляцыі».
Падкрэсліваецца важнасць «працэсаў пакаяння» і «аздараўлення памяці» ў адносінамі з іншымі хрысціянскімі канфесіямі. Выказваецца прапанова распрацоўкі «экуменічнага мартыралога» і супрацоўніцтва паміж усімі хрысціянамі дзеля «аздараўлення культуры ад нянавісці, падзелаў і вайны, якія супрацьпастаўляюць групы, народы і краіны». Адносна змешаных сужэнстваў адзначаецца, што ў іх вернікі «могуць узаемна евангелізаваць адзін аднаго».