Сьветлай памяці айцец Аляксандар быў знакавай постацьцю ня толькі для беларускай дыяспары, але і спрычыніўся да адраджэньня Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. 11 сакавіка 1990 году айцец Аляксандар Надсан, Апостальскі візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане (Вялікабрытанія), адслужыў у адзіным на той час у Менску адчыненым каталіцкім храме на Кальварыі Боскую […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Айцец Аляксандар Надсан адыграў важную ролю ў адраджэньні Грэка-Каталіцкай Царквы
Як Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа, айцец Аляксандар Надсан адыграў важную ролю ў арганізацыі рэлігійнага жыцьця дыяспары і ў адраджэньні Грэка-Каталіцкай Царквы на Бацькаўшчыне ад пачатку 1990-х. Ён пераклаў Псалтыр і вялікі корпус літургічных тэкстаў Усходняй Царквы на беларускую мову, спрыяў выданьню беларускіх малітоўнікаў і рэлігійнай літаратуры. Вельмі каштоўным ёсьць ягоны ўклад у распрацоўку беларускай […]
а. Аляксандар Надсан быў высьвячаны на сьвятара ў Рыме 23 лістапада 1958 году
Нарадзіўшыся ў Гародзеі каля Нясьвіжу ў 1926 годзе, у настаўніцкай сям’і Антона і Ганны Бочкаў, юнаком ён прайшоў праз складаныя выпрабаваньні Другой сусьветнай вайны, вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясьвіжы, ваяваў у арміі ген. Андэрса, быў паранены, меў узнагароды за змаганьне з нацызмам. Апынуўшыся ў эміграцыі, ён скончыў матэматычны факультэт Лонданскага ўніверсітэту (1947–1953), а затым […]
Перамяненьне — адно з найбольшых Гасподніх сьвятаў у царкоўным календары
Перамяненьне — адно з найбольшых сьвятаў Гасподніх у царкоўным календары. Першыя пачалі сьвяткаваць яго цэрквы ў Палестыне. Адтуль яно пашырылася па ўсім хрысьціянскім Усходзе, дзе яно было добра вядомае не пазьней як у канцы V ст. У VIII ст. сьвятыя Кузьма і Ян Дамаскін напісалі каноны ў гонар Перамяненьня. На Захадзе гэтае сьвята было афіцыйна […]
6 жніўня — Сьвята Перамяненьня Гасподняга
6 жніўня – СЬВЯТА ПЕРАМЯНЕНЬНЯ ГАСПОДНЯГА Гэтае сьвята адзначаецца на ўспамін падзеі, апісанай у Евангельлях, калі апосталы Пётра, Ян і Якуб разам з Ісусам узышлі на гару Табор, дзе Ісус перамяніўся перад імі. Зьзяньне Боства, якое праменявала ад Хрыста, мусіла падрыхтаваць апосталаў да будучай мукі і сьмерці Хрыста на крыжы.—–На фота: ПЕРАМЯНЕНЬНЕ ГАСПОДНЯЕ. Ікона невядомага, […]
Новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны веры з гарчычнае зерне
Эпізод 31, 2026. ВЕРА З ГАРЧЫЧНАЕ ЗЕРНЕ Новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 17.14-23). Разглядаем сустрэчу з чалавечым бясьсільлем і таямніцу веры, здатнай рухаць горы. Цуд ацаленьня хлопчыка ўражвае, але галоўны ўрок знаходзіцца ў размове Ісуса з вучнямі. На іхнае занепакоенае пытаньне «Чаму мы не змаглі?» Хрыстос адказвае пра гарчычнае […]
Айцец Андрэй Крот працягвае разбор цыклу апавяданняў Міхася Лынькова «З амерыканскага жыцця»
У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разбор цыклу апавяданняў Міхася Лынькова “З амерыканскага жыцця”, створанага пад уплывам савецкай прапаганды. У цэнтры ўвагі — апавяданне “Джыавані” пра маладога італьянскага камсамольца і яго набожную каханую Марыю, чые спрэчкі пра веру і Багародзіцу адлюстроўваюць атэістычныя стэрэатыпы той эпохі. Айцец Андрэй асабліва звяртае […]
Нататкі да гамілій пра Перадпосце і Вялікі Пост
https://library.by/portalus/modules/religion/readme.php?subaction=showfull&id=1785062932&archive=&start_from=&ucat=& Научная статья + ВИДЕО на тему НАТАТКІ ДА ГАМІЛІЙ. Перадпосце і Вялікі Пост (скачать бесплатно) Слава Ісусу Хрысту! Дарагія браты, сёстры і сябры! Гэта другі сшытак маіх нататак да гамілій, прамоўленых у розныя часы падчас Боскай Літургіі пераважна ў парафіі святога Язафата ў Лідзе. Я называю гэта нататкамі, хоць большасць з гэтых тэкстаў амаль […]
Эпізод 30: разважаньне пра веру і сумневы з айцом Янам Майсейчыкам
Эпізод 30, 2026. ІСУС ПРЫХОДЗІЦЬ ПАСЬЛЯ ШТОРМУ: ЯК ПАЗНАЦЬ ХРЫСТА Ў ВЫПРАБАВАНЬНЯХ Што рабіць, калі хвалі жыцьцёвых праблем накрываюць з галавой, а сумневы паралізуюць кожны крок? У гэтым эпізодзе разьбіраем Евангельскае чытаньне ад Мацьвея (Мц 14.22-34) пра хаджэньне па вадзе Пятра, які пачаў тануць. Разам з айцом Янам Майсейчыкам шукаем адказы на важныя духоўныя пытаньні: Чаму Ісус […]
Айцец Андрэй Крот працягвае размову пра нарысы Міхася Лынькова
У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае размову пра нарысы Міхася Лынькова, напісаныя пасля падарожжа ў ЗША для ўдзелу ў працы беларускай дэлегацыі пры ААН. У “Асамблейных замалёўках” савецкі пісьменнік абураецца набожнасцю некаторых заходніх палітыкаў – амерыканскага прэзідэнта Гары Трумана, выдуманага англійскага лорда Слопінга і безыменнага амерыканскага сенатара. Апошні падтрымлівае […]