Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

#Вучэнне_АйцоўХадземце, разам падымемся на Аліўную гару. Выйдзем насустрач Хрысту, які сёння вяртаец…

*

#Вучэнне_Айцоў

Хадземце, разам падымемся на Аліўную гару. Выйдзем насустрач Хрысту, які сёння вяртаецца з Бэтаніі і добраахвотна спяшаецца на годную пашаны і благаслаўлёную муку, каб здзейсніць таямніцу нашага збаўлення.

Такім чынам, па сваёй волі накіроўваецца ў Ерусалім той, хто сышоў з нябёсаў дзеля нас, каб нас, якія ляжым у немачы, узвысіць разам з сабою «вышэй за ўсялякае княжанне, і ўладу, і сілу, і панаванне, і за ўсялякае імя, якое называюць» (Эф 1, 21).

Ісус прыходзіць не як той, каго хвалюе слава, пампезна і пыхліва. «Не будзе пярэчыць і лямантаваць, і не пачуе ніхто на плошчах голасу Яго» (Мц 12, 19). Ён будзе лагодны і пакорны, у простым адзенні, і сціплы будзе Яго ўваход.

Дык пабяжым жа і мы разам з Хрыстом, які спяшаецца на муку, і будзем наследаваць тых, хто выйшаў насустрач. Не будзем рассцілаць на дарозе галінкі пальмы ці алівы, ці дарагія шаты, але самі, як толькі можам, з пакорным духам і прастатою сэрца рассцелемся, каб сустрэць гэтае надыходзячае Слова і прыняць у сябе Бога, Якога немагчыма ахапіць.

Ён, сапраўды лагодны, радуецца, што можа з’явіцца перад намі такім лагодным. Ён узыходзіць над захадам нашай самай мізэрнай нізкасці, каб прыйсці да нас, жыць з намі і прыцягнуць да Сябе праз сваяцтва з Сабою.

Хоць праз ахвяру нашай чалавечай сутнасці Ён «узышоў на нябёсы, нябёсы адвечныя» (Пс 68 [67], 34), гэта значыць, на вяршыню ўласнай хвалы і боскасці, Ён ніколі не адрокся ад сваёй прыхільнасці да чалавечага роду, а наадварот, падымае чалавечую прыроду ад зямной слабасці да ўсё большай славы, пакуль яна не дасягне вышыняў Ягонай славы.

Таму рассцелем перад Хрыстом саміх сябе, а не тунікі, мёртвыя галіны і зрэзанае для спажытку кустоўе, што страчвае свежасць і толькі кароткі час цешыць зрок. Апранемся ў Яго ласку, гэта значыць у Яго самога. Святое Пісанне кажа: «Усе вы, хто ахрысціўся ў Хрыста, у Хрыста апрануліся» (пар. Гал 3, 27). Таму пакладземся пад Ягоныя ногі як разасланыя тунікі.

Нашы грахі былі чырвоныя, быццам пурпур, а цяпер, абмытыя ў збаўчай купелі хросту, мы дайшлі да снежна белай воўны, таму ахвяруем Пераможцу ўжо не пальмовыя галінкі, а вянец нашай перамогі.

Будзем праслаўляць Яго штодзённа святой песняй разам з дзецьмі, махаючы духоўнымі галінкамі: «Блаславёны, хто прыходзіць у імя Госпада, Кароль Ізраіля».

св. Андрэй Крыцкі