Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

 Уваход у Ерусалім Госпада, Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста (Вербніца)Царква сьвяткуе ўваход Хрыст…

*

Уваход у Ерусалім Госпада, Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста (Вербніца)

Царква сьвяткуе ўваход Хрыста ў Ерусалім. Хрыстос ведаў, што яго чакалі наперадзе пакуты і сьмерць, бо “немагчыма, каб прарок памёр вонках Ерусаліму” (Лк 13:33). Тым ня менш, сьвята мае радасны і ўрачысты характар.

Богаслужэбныя тэксты робяць націск на Боства Таго, Хто ўязджае ў Сьвяты Горад. Ён Той, Хто мае за пасад неба, і за падножак зямлю, Сын спрадвечны і Слова Бога Айца. Сёньня Ён “панізіўся, сеўшы на бяздумнае асьля”. Ён ідзе “на мукі, каб споўніць закон і прароцтвы”. У сапраўднасьці Ягоны ўваход пераможны: Ён “сеў на асьля, быццам на калясьніцу, каб здабыць сабе ўсе народы”. Таму дзеткі, якія вітаюць Яго воклічам “Гасанна”, прадвяшчаюць радасьць Уваскрасеньня.

Многія з тых, што выйшлі Хрысту насустрач, думалі, што Ён – Месія, “Памазаньнік Божы”, асабліва таму, што яны чулі, як Ён уваскрасіў Лазара. У тым часе ўвесь гэбрэйскі народ быў ахоплены чаканьнем хуткага прыйсьця Месіі. Аднак ва ўяўленьні большасьці Месія быў ня столькі рэлігійным, як палітычным правадыром, які меў вызваліць народ ад чужога панаваньня і адбудаваць каралеўства Давіда.

Сьціплы ўезд Хрыста на асьляці не сумяшчаўся з гэтым уяўленьнем, і таму быў непрыймальным, асабліва для тых, што ўважалі сябе за правадыроў народу – сьвятароў, фарысэяў і кніжнікаў. Толькі нявінныя дзеткі адчулі чыстай душою, хто быў Той, што ўваходзіў у Сьвяты Горад, і віталі яго радаснымі воклічамі: “Гасанна! Блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе!”