Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня па 5 кастрычніка 2024 года спецыялізаваны візіт беларускіх прадпрыемстваў у Польшчу і Венгрыю для ўдзелу ў міжнародных экалагічных выставах “BIOEXPO Warsaw” і “Ökoindustria 2024”.
БелГПП вымушана дзейнічаць ва ўмовах, дзе дзяржаўны ўплыў на яе работу вялікі. Чальцамі БелГПП з’яўляюцца юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь, сярод якіх лічацца кампаніі, якія знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі, якія ўдзельнічаюць у падтрымцы вайны, а таксама звязаныя з рэпрэсіямі супраць беларусаў.
У сувязі з гэтым, па ініцыятыве Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, у супрацоўніцтве з арганізацыяй BELPOL, быў падрыхтаваны і накіраваны ад імя Каардынацыйнай рады зварот да арганізатараў выстаў, Міністэрства замежных спраў Польшчы, Міністэрства унутраных спраў Польшчы з прапановай:
1. Прыпыніць узаемадзеянні з БелГПП, у сувязі з падкантрольнасцю дадзенай арганізацыі рэжыму Лукашэнкі.
2. Правесьці дбайную праверку дэлегацыі, якая прыбывае з Рэспублікі Беларусь, каб выключыць знаходжанне на тэрыторыі Еўразвяза непажаданых асоб.