Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
7 Чижей № 173Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская адказала на вострыя пы…

Адкуль сярод вас спрэчкі і гнеў, звады, падзел і войны? Ці ж не аднаго мы маем Бога, аднаго Хрыста, …

*

Адкуль сярод вас спрэчкі і гнеў, звады, падзел і войны? Ці ж не аднаго мы маем Бога, аднаго Хрыста, аднаго спасланага нам Духа ласкі, адно пакліканне ў Хрысце? Чаму ж мы разрываем і раздзіраем члены Хрыста, чаму выступаем супраць свайго цела і настолькі паддаемся шаленству, што забываем аб тым, што мы члены адзін аднаго.

Прыгадайце сабе словы Госпада нашага Ісуса, Які сказаў: «Гора гэтаму чалавеку! Лепш было б яму не нараджацца, чым быць прычынай граху аднаго з маіх выбраных. Лепш было б, калі б павесілі на шыю яму млынавы камень і кінулі ў мора, чым ён бы спакусіў аднога з гэтых маіх выбраных» (пар. Лк 17, 1-2). У той жа час падзел згоршыў многіх сярод вас, сярод многіх пасеяў сумненне, многіх знеахвоціў, усіх акунуў у смутак, усім прынёс цярпенне. І гэта нязгода трывае сярод вас надалей.

Як мага хутчэй давайце скончым з гэтым бязладдзем. Упадзём да ног Госпада і са слязьмі будзем прасіць, каб Ён злітаваўся над намі, каб дазволіў паяднацца з Ім і прывёў нас зноў да чыстага і святога перажывання братняй любові, бо гэта − брама справядлівасці, адкрытая да жыцця, як напісана: «Адчыніце мне брамы справядлівасці, я ўвайду ў іх і буду праслаўляць Госпада. Вось брамы Госпада – справядлівыя ўвойдуць у іх» (Пс 118, 19-20). Шмат ёсць адчыненых брам, але брама справядлівасці менавіта тая, якая ёсць у Хрысце. Блаславёныя, хто ўвайшоў праз яе і скіраваў свае крокі да справядлівасці і святасці, захоўваючы мір ва ўсім. Няхай кожны будзе верны, здольны ў навучанні, разважлівы ў слуханні, беззаганны ў паводзінах. Тым больш павінен быць сціплы, чым больш яго шануюць. Павінен клапаціцца аб тым, што карыснае для ўсіх, а не аб уласнай выгадзе.

Св. Клімент Рымскі