Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

«Узяў Абрагам дровы на ўсеспаленне і ўсклаў на Ісаака, сына свайго. Узяў у рукі агонь і нож, і пайшл…

*

«Узяў Абрагам дровы на ўсеспаленне і ўсклаў на Ісаака, сына свайго. Узяў у рукі агонь і нож, і пайшлі абодва разам» (Быц 22, 6). Ісаак, які нясе дровы на ўсеспаленне, з’яўляецца правобразам Хрыста, які таксама нясе свой крыж. Насіць дровы было абавязкам святароў. Хрыстос жа з’яўляецца святаром і ахвярай. Пра гэта нагадваюць далейшыя словы: «…і пайшлі абодва разам». Калі Абрагам нёс агонь і нож для прынясення ахвяры, Ісаак не ішоў за ім, але разам з ім, каб бачным было, што нароўні з айцом мае святарскую ўладу.

І што дзеецца далей? Ісаак, як кажа Пісанне, спытаў Абрагама, свайго бацьку, кажучы: «Айцец мой» (Быц 22, 7). Мова сына ў такую хвіліну з’яўляецца голасам спакусы. Ці ўяўляеш сабе, як моцна голас прызначанага на ахвяру сына ўзрушыў бацькоўскае сэрца? Вось жа, Абрагам, нягледзячы на сваю непахіснасць у веры, адказаў з заўважальным хваляваннем у голасе: «Гэта я, сыне мой». Той спытаў: «Вось агонь і дровы, дзе ж ягня на ўсеспаленне?» Абрагам адказаў: «Бог нагледзіць сабе ягня на ўсеспаленне, сыне мой» (Быц 22, 7-8).

Здзіўляе мяне настолькі дакладны і разумны адказ Абрагама. Не ведаю, што ён бачыў у духу, бо кажа не пра цяперашнія падзеі, але пра будучыню: «Бог нагледзіць сабе ягня». Сыну, які пытаецца пра тое, што павінна адбыцца цяпер, адказвае, указваючы на тое, што адбудзецца пазней. Бо сапраўды Госпад нагледзеў сабе ягня ў Хрысце.

«І працягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў нож, каб закалоць сына свайго. Але анёл Гасподні паклікаў яго з неба і сказаў: “Абрагаме, Абрагаме”. Ён адказаў: “Гэта я”. Анёл сказаў: “Не падымай рукі тваёй на хлопца і не рабі з ім нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога”» (Быц 22, 10-12). Параўнаем гэтыя словы з выказваннем Апостала пра Бога: «Ён нават Сына свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас» (пар. Рым 8, 32). Паглядзі, з якой шчодрасцю Бог спаборнічае з людзьмі. Абрагам ахвяраваў Богу смяротнага сына, які і так павінен быў памерці. Бог жа аддаў на смерць за ўсіх людзей свайго несмяротнага Сына.

«Узняў Абрагам вочы свае і ўбачыў за сабою баранчыка, які заблытаўся ў гушчары рагамі сваімі» (Быц 22, 13). Мы сцвердзілі раней, што Ісаак быў правобразам Хрыста. Аднак здаецца, што правобразам Хрыста з’яўляецца таксама баран. Варта задумаца, чаму Ісаак, які не быў забіты, таксама як і забіты баран, нароўні адносяцца да Хрыста.

Хрыстос з’яўляецца Словам Бога, але «Слова сталася целам» (Ян 1, 14). Таму Хрыстос сапраўды церпіць, але ў целе; памірае, але ў целе, правобразам якога з’яўляецца баран, як сцвярджае св. Ян: «Вось Агнец Божы, які бярэ на сябе грахі свету» (Ян 1, 29). Слова ж, якім ёсць Хрыстос паводле духа, застаецца незнішчальным. Яго правобразам ёсць Ісаак. Таму Хрыстос з’яўляецца адначасова ахвярай і першасвятаром, бо паводле духа прыносіць Айцу ахвяру, паводле ж цела сам ахвяруе Сябе на алтары крыжа.

Арыген