І адразу асобна вылучым прапанову ад таго ж Цэнтра сучаснага мастацтва 40mcube: Міжнародная куратарская #рэзідэнцыя ў Рэне, #Францыя
Для каго: #куратары сучаснага #мастацтва з 2+ гадамі працы пасля сканчэння ВНУ. Калі: 1 – 30 сакавіка 2022 г. (з прысутнасцю ў Рэне на ўвесь перыяд)
Што чакаць: – сутрэчы з прафесіяналамі мастацкай сцэны Брэтані: мастакамі, крытыкамі, куратарамі і інш., – час на даследаванні, – напісанне аднаго-двух тэкстаў пра выканаўцаў у праграме.
Прадастаўляецца: – бюджэт на даследаванні 1000 EUR, – транспартныя выдаткі, – жыллё і працоўнае месца з выхадам у Інтэрнэт.
Што патрэбна: – прэзентацыя даследавання, – суправаджальны ліст, – пацверджанне даступнасці кандыдата на тэрмін праграмы.