Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Божае слова – невычарпальная крыніца жыццяХто зможа, Госпадзе, спасцігнуць глыбіню Твайго слова? Мы …

*

Божае слова – невычарпальная крыніца жыцця

Хто зможа, Госпадзе, спасцігнуць глыбіню Твайго слова? Мы больш разыходзімся з ім, чым разумеем, так як спрагнёны чалавек, які п’е ваду з крыніцы. Божае слова выяўляе разнастайныя адценні, у залежнасці ад здольнасцяў тых, хто яго пазнае. Госпад упрыгожыў сваё слова рознакаляровай прыгажосцю, каб кожны, хто яго спасцігае, мог убачыць тое, што яго захапляе. У сваім слове Госпад замкнуў разнастайнае багацце, каб кожны з нас мог у тым, што разважае, знайсці для сябе карысць.

Божае слова – гэта дрэва жыцця, якое з кожнай галіны дае табе блаславёны плод. Яно як тая адкрытая скала на пустыні, якая ўсім давала духоўны напой. «Усе, – кажа Апостал, – пілі духоўны напой, пілі з духоўнай скалы» (пар. 1 Кар 10, 4).

Калі хто-небудзь зможа зразумець частку гэтых багаццяў, няхай не думае, што ў Божым слове знаходзіцца толькі тое, што ён сам знайшоў, але няхай ведае, што сярод многіх скарбаў толькі гэта яму ўдалося ўбачыць. Няхай не кажа, што слова слабое і нядужае, і няхай ім не пагарджае, таму што толькі дробная частка стала яго лёсам, лепш няхай, няздольны да поўнага разумення, праслаўляе Бога за Яго бясконцасць. Таму радуйся насычэннем, а не сумуй, што багацце слова пераўзыходзіць твае жаданні. Хто прагне, той п’е з радасцю і не сумуе, што не можа выпіць крыніцы. Лепш няхай крыніца перавышае тваё жаданне, чым жаданне вычарпае крыніцу. Калі наталіш прагу без вычарпання крыніцы, можаш піць з яе зноў, як толькі запрагнеш. Калі ж з наталеннем прагі вычарпалася і крыніца, то такая перамога над ёй стала б для цябе няшчасцем.

Таму дзякуй за тое, што засталося. Тое, чаго ты дасягнуў і забраў – ужо твая ўласнасць, а тое, што засталося, чакае цябе. Тое, чаго ты не мог з прычыны слабасці атрымаць адразу, атрымаеш пазней, калі вытрываеш. Не імкніся неразважліва адразу зразумець тое, чаго такім чынам зразумець немагчыма, і не адыходзь з прычыны сваёй ляноты ад таго, чаго можна дасягнуць толькі паступова.

Св. Ахрэм Сірын