Учора, 12.02.2022, у Познані адчынілася выстава “На ваш агонь мы адказваем кветкамі”. Пры адкрыцці адбылася невялікая імпрэза у выкананні беларускіх жанчын.
Мэта выставы – расказаць пра мірнае супраціўленне беларусаў, і ваяўнічы адказ лукашэнкаўскай улады. Дыктатар часта пераступаў рысу ўсіх міжнародных дамоўленасцей, і здзяйсняў учынкі, якія ва ўсім свеце называюцца “тэрарыстычнымі актамі”. Генацыд свайго народа, паветранае пірацтва і міграцыйны крызіс – за ўсім гэтыя стаіць толькі адзін чалавек.
Фотавыстава пройдзе з 12 па 25 лютага i на ёй можна будзе бясплатна забраць дадому кнігу “Камера #18”. У кнiзе расказваецца пра 36 жанчын, якія 9-12 жніўня 2020 года амаль тыдзень у чатырохмясцовай камеры следчай турмы ў Мінску правялі без ежы, вады, лекаў, адзення, сродкаў гігіены.