Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Якія галоўныя запаведзі Божыя?Бог стварыў і паклікаў чалавека да шчасця, і толькі ў еднасці з Богам …

*

Якія галоўныя запаведзі Божыя?

Бог стварыў і паклікаў чалавека да шчасця, і толькі ў еднасці з Богам чалавек можа дасягнуць паўнаты шчасця. Святое Пісанне сведчыць, што на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва Бог апякуецца чалавекам, вядзе яго, размаўляе з ім. Пазнаючы Божую любоў і клопат, чалавек свабодна адказвае любоўю Богу, іншым людзям, створанаму Богам свету, выконваючы Яго волю.

Бог дае і выконвае Свае абяцанні праз выбраны народ — патрыярхаў і прарокаў. Так, на гары Сінай праз Майсея Ён даў дзесяць запаведзяў, выконваючы якія, чалавек знаходзіцца ў еднасці з Богам (гл. Вых 20, 2-17):
1. Не май іншых багоў, апроч Мяне.
2. Не ўжывай імя Госпада Бога твайго дарэмна.
3. Памятай святы дзень святкаваць.
4. Шануй бацьку свайго і маці сваю.
5. Не забівай.
6. He чужалож.
7. He крадзі.
8. He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
9. He пажадай жонкі бліжняга твайго.
10. He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.

Абяцанне збаўлення і аб’яўлення Божай волі цалкам споўнілася ў Сыне Божым Ісусе Хрысце і ў Яго Евангеллі: «Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае; пакайцеся і верце ў Евангелле» (Мк 1, 15).

Ісус Хрыстос перамяняе нашы адносіны з Богам, іншымі людзьмі, светам. Даючы нам запаведзі шчаснасці, Ён заклікае нас выяўляць любоў да Бога і бліжняга ў нашых словах, учынках і адносінах. Ён заклікае нас да поўнага жыцця, да сапраўднага шчасця – шчаснасці (Мц 5, 3-12):
Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны.
Шчаслівыя лагодныя, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.
Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны будуць насычаны.
Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць.
Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі.
Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк
зласловіць несправядліва за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая
ўзнагарода вашая ў нябёсах.

Ісус Хрыстос збаўляе нас і дае нам запаведзі, каб, жывучы і дзейнічаючы згодна з імі, мы былі з Богам, каб Бог быў сэрцам і асновай нашага жыцця. Сваім жыццём Ён адкрывае нам, як верыць, як цалкам спадзявацца на Бога, як любіць Бога больш за ўсё, а бліжняга, як самога сябе.

Ісус Хрыстос у поўнай меры адкрывае нам Божую любоў і Яго волю. Ён вучыць нас, што ўвесь закон і ўсе запаведзі змяшчаюцца ў дзвюх галоўных запаведзях — «запаведзях любові».

На пытанне: «Настаўнік, якая найбольшая запаведзь у Законе?» – Ісус адказвае: «Любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, усёю душою тваёю і ўсім розумам тваім: гэта найбольшая і найпершая запаведзь. А другая падобная да яе: любі бліжняга твайго, як самога сябе. Увесь закон і прарокі абапіраюцца на гэтыя дзве запаведзі». (Мц 22, 37-40).