Палітвязні дзякуюць за пасылкі і падтрымку

Вольны Захад інфа

«Гэта надзвычай цудоўная падтрымка». Як рэагуюць палітвязні на пасылкі?

«Дзякуй вам вялікі за пасылку, асабліва за паштоўкі. Яны знатна ўзнялі маю бадзёрасць духу», — Марфа Рабкова;

«Вялікі дзякуй за цудоўную пасылку. Гэта надзвычай цудоўная падтрымка. Асабліва для мяне, калі лісты амаль не даходзяць. А кожна такая вестачка кажа, што я не адзіны, што ёсць людзі, якія памятаюць», — Уладзь Лабковіч;

«Дзякуй вялікі за віншаванні і за пасылку! Усё атрымаў, асабліва смачныя былі ігрушы. Люблю верасень за багаты плён у гародзе і ў лесе», — Алесь Бяляцкі;

«Тваю пасылачку атрымала ў поўным аб’ёме. Заўсёды з радасцю разглядаем усёй камерай паштовачкі, якія ты дасылаеш. Нават шкада іх камусьці адпраўляць, такія прыгожыя. Пераглядаем іх заўсёды па некалькі разоў», — Наталля Карнеева;

«У нашу камеру прыходзіла пасылка ад аднаго чалавека. Там былі файныя рэчы: сухафрукты, цукаты… Шмат людзей ніколі такога не елі раней. Нас, канечне, песцілі ежай нашы родныя і добрыя людзі праз пасылкі», — Арцём Майсіёнак.

«Вясна» распавядае, як сабраць пасылку салідарнасці для палітвязня, як рэагуюць на іх самі зняволеныя, а праваабаронца тлумачыць важнасць такога спосабу падтрымкі

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
«Наша сіла — у салідарнасці!» Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
Напісаць палітвязням анлайн