Навіны
*
У сённяшняй рубрыцы грэка-каталіцкі святар, айцец Андрэй Крот, працягвае знаёміць з хрысціянскімі ма…
*
Відэа па запыту гледачоўМінулым разам, калі госьці з Познані паказвалі сваю батлейку “Літвіны ў Позн…
*
Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй на сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы і 16-ю нядзелю па Сьв. Тро…
*
На нядзелю 8-га верасня прыпадае свята НАРАДЖЭННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ. Інакш кажучы, Дзень Нараджэння Багаро…
*
=Трапар Перадсьвяцьця (тон 4). З кораня Ясеевага, з пакаленьня Давідавага сёньня родзіцца нам дзіця …
*
7 Верасьня: Перадсьвяцьце Раства Багародзіцы…
*
DOCOMOMO Journal – #конкурс публікацый тэзісаў пра архітэктуру Для каго: #даследчыкі, #архітэктары,…
*
Сёння сусветныя ЗМІ паказалі чарговыя страшныя кадры вайсковага злачынства акупантаў. Украінскія пал…
*
Spatial Storytelling – #рэзідэнцыя па музычным даследаванням ў #ГерманіДля каго: #кампазітары, #муз…

 30 верасня – памяць святамучаніка Рыгора, біскупа Вялікай АрменііРыгор Асветнік (Грыкор Лусаворыч) …

*

30 верасня – памяць святамучаніка Рыгора, біскупа Вялікай Арменіі

Рыгор Асветнік (Грыкор Лусаворыч) (к. 252—326) — першы біскуп і асветнік Арменіі.

Жыццё св. Рыгора апісана Агафангелам, пісьменнікам IV ст., легендарным аўтарам гісторыі навяртання Арменіі ў хрысціянства. Апроч жыцця, у кнізе Агафангела ўтрымліваецца складанка з 23 пропаведзяў, якія прыпісваюцца св. Рыгору Асветніку, таму гэтую кнігу называюць яшчэ «Кнігай Грыгорыса» ці «Вучэннем Асветніка».

У кнізе распавядаецца, што бацька Рыгора, Апак (Анак), падкуплены персідскім царом, забіў армянскага цара Хазроя і за гэта сам паплаціўся жыццём; усё сямейства яго было знішчана, акрамя малодшага сына, якога ягоная карміцелька, хрысціянка, паспела вынесці на сваю радзіму, у Кесарыю Кападакійскую. Там хлопчык быў ахрышчаны з імем Рыгор і атрымаў хрысціянскае выхаванне. Узяўшы шлюб, ён хутка растаўся з жонкай: яна ўступіла ў манастыр, а Рыгор адправіўся ў Рым і ўступіў там у служэнне да сына Хазроя, Тырыдата (287—330 гг.), жадаючы рупліваю службаю загладзіць віну свайго бацькі.

Прыбыўшы ў Арменію ў 287 г. ў суправаджэньні рымскіх легіёнаў, Тырыдат вярнуў сабе бацькаўскі пасад. За спавяданне хрысціянства Тырыдат загадаў кінуць Рыгора ў роў, каб ён загінуў там ад голаду. Тут Рыгор пражыў 13 гадоў, будучы кормлены набожнаю жанчынай. Тым часам Тырыдат запаў ва ўтрапёнасць, але быў вылечаны Рыгорам, пасля чаго ў 301 г. хрысціўся і абвясціў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй у Арменіі.

У 302 г. Рыгор атрымаў біскупскую хіратонію з рук біскупа Лявонція Кападакійскага ў Кесарыі, пасля чаго пабудаваў храм у г. Вагаршапаце — сталіцы цара Тырыдата. Храм быў названы Эчміадзін, што ў перакладзе азначае «сышоў Адзінародны» (г. зн. Ісус Хрыстос), Які, паводле падання, асабіста паказаў Рыгору месца для будаўніцтва храма. У 325 г. Рыгор быў запрошаны на Першы Сусьветны Сабор у Нікеі, але не меў магчымасці паехаць сам і адправіў туды свайго сына Арыстакеса, які, разам з яшчэ адным пасланцам на імя Акрытыс, прывёз у Арменію Нікейскія пастановы. У 325 г. Рыгор перадаў катэдру сыну, а сам падаўся ў самотнікі і хутка памёр (у 326 г.). Быў пахаваны ў Эчміадзіне. Армянскае архібіскупства доўга заставалася ў родзе Рыгора.