Спецыяльны выпуск часопіса DOCOMOMO Journal прысвечаны тэме «недасканалы мадэрнізм». Цікавяць #даследванні, якія дэманструюць геаграфічную і цывілізацыйную разнастайнасць мадэрнісцкай архітэктуры. Асабліва артыкулы аб тым, як яна не толькі стала сведкам ключавых паваротных момантаў XX стагоддзя, але і захавала этнічную і рэлігійную ідэнтычнасць разам з мастацкай унікальнасцю.
Калі вы цікавіцеся архітэктурай і дызайнам – раім сачыць за навінамі DOCOMOMO. На сайце праекта можна знайсці розныя анлайн-івэнты, канферэнцыі, прапановы да публікацый.