Зварот Андрэя Шарэнды да беларусаў
#FreePalina
Падтрымайце Паліну!
30 верасня будзе роўна 1000 дзён як Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі. А ўжо праз два дні 2 кастрычніка пачнецца чарговае, ужо трэцяе судзілішча над Палінай.Такім чынам, тэрмін зняволення Паліны становіцца проста бясконцым. І перад кожным новым тэрмінам яе будуць катаваць і здзекавацца ўсё мацней. За час зняволення Паліна правяла ва ўмовах карцара, ШІЗА і ПКТ больш 500 дзён. Супраць яе ўжываліся ўсе метады псіхалагічнага і фізічнага ціску. Псіхалагічна Паліна трымаецца, але фізічна яе арганізм вельмі аслаблены. Паліне як ніколі патрэбна наша падтрымка і салідарнасць.
Я заклікаю грамадскія і праваабарончыя арганізацыі, а таксама беларускія дыяспары выказаць салідарнасць з Палінай, і запатрабаваць у дыктарскага рэжыму Лукашэнкі безумоўнага яе вызвалення! Гэта можа быць пост у сацсетках, акцыя падтрымкі, афіцыйны зварот, альбо любы іншы жэст салідарнасці!
У салідарнасці наша моц!
Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну