Навіны
*
У сённяшняй рубрыцы грэка-каталіцкі святар, айцец Андрэй Крот, працягвае знаёміць з хрысціянскімі ма…
*
Відэа па запыту гледачоўМінулым разам, калі госьці з Познані паказвалі сваю батлейку “Літвіны ў Позн…
*
Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй на сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы і 16-ю нядзелю па Сьв. Тро…
*
На нядзелю 8-га верасня прыпадае свята НАРАДЖЭННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ. Інакш кажучы, Дзень Нараджэння Багаро…
*
=Трапар Перадсьвяцьця (тон 4). З кораня Ясеевага, з пакаленьня Давідавага сёньня родзіцца нам дзіця …
*
7 Верасьня: Перадсьвяцьце Раства Багародзіцы…
*
DOCOMOMO Journal – #конкурс публікацый тэзісаў пра архітэктуру Для каго: #даследчыкі, #архітэктары,…
*
Сёння сусветныя ЗМІ паказалі чарговыя страшныя кадры вайсковага злачынства акупантаў. Украінскія пал…
*
Spatial Storytelling – #рэзідэнцыя па музычным даследаванням ў #ГерманіДля каго: #кампазітары, #муз…

Я – Альфа і Амега, Першы і АпошніУзаемапранікненне зямной і нябеснай дзяржаў можна пазнаць толькі пр…

*

Я – Альфа і Амега, Першы і Апошні

Узаемапранікненне зямной і нябеснай дзяржаў можна пазнаць толькі праз веру, хоць яно застаецца таямніцай, азмрочанай грахом чалавечай гісторыі аж да поўнага аб’яўлення святла дзяцей Божых. Царква, ідучы да сваёй збаўчай мэты, не толькі дае чалавеку ўдзел у Божым жыцці, але нібы праменіцца па ўсім свеце Божым святлом, асабліва праз тое, што лечыць і ўзвышае годнасць чалавечай асобы, умацоўвае сувязь чалавечага грамадства і надае глыбейшы сэнс і значэнне штодзённай дзейнасці людзей. Таму Царква лічыць, што праз сваіх асобных членаў і ўсю сваю супольнасць яна можа істотна паспрыяць таму, каб чалавечая сям’я і яе гісторыя станавіліся больш гуманнымі.

Царква дапамагае свету і шмат атрымлівае ад яго. Яна імкнецца толькі да таго, каб настала Божае Валадарства і ажыццявілася збаўленне ўсяго чалавецтва. А ўсё дабро, якое народ Божы падчас свайго зямнога пілігрымавання можа зрабіць чалавечай сям’і, вынікае з таго, што Царква з’яўляецца «паўсюдным таінствам збаўлення», якое паказвае і ў той жа час здзяйсняе таямніцу любові Бога да чалавека.

Божае Слова, праз якое ўсё сталася, само стала целам для таго, каб дасканалы Чалавек збавіў усіх і аб’яднаў у сабе ўсё. Госпад – гэта мэта чалавечай гісторыі, пункт, да якога звяртаюцца жаданні гісторыі і цывілізацый, цэнтр чалавечага роду, радасць усіх сэрцаў і паўната іх памкненняў. Ён той, каго Айцец уваскрасіў з памерлых, узвысіў і пасадзіў праваруч Сябе, устанавіўшы Яго Суддзёй жывых і памерлых. Ажыўленыя і аб’яднаныя ў Яго Духу, мы пілігрымуем да здзяйснення чалавечай гісторыі, якое цалкам адпавядае плану Ягонай любові: «Аднавіць усё ў Хрысце: тое, што на нябёсах і на зямлі» (Эф 1, 10).

Сам Госпад кажа: «Вось прыйду неўзабаве, і адплата Мая са Мною, каб адплаціць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных. Я – Альфа і Амега, Першы і Апошні, Пачатак і Канец» (Адкр 22, 12-13).

Пастырская канстытуцыя пра Царкву ў сучасным свеце «Gaudium et spes» ІІ Ватыканскага сабора, 40. 45