Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
7 Чижей № 173Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская адказала на вострыя пы…

Але і наша ўласнае сэрца часам можа быць «збянтэжаным Ерусалімам», устурбаваным набліжэннем Хрыста. …

*

Але і наша ўласнае сэрца часам можа быць «збянтэжаным Ерусалімам», устурбаваным набліжэннем Хрыста. Чаму? Бо Божы прыход часта парушае нашы камфортныя і выгадныя шэрыя будні, да якіх мы прывыкаем і ўжо не хочам і не чакаем ніякіх змен. А асабліва тады, калі гэтыя змены запатрабуюць ад нас пэўных асабістых ахвяр, намаганняў, працы над сабой.

Неспакой і трывога, якія ўзнікаюць у сэрцы, могуць быць яшчэ адным важным сімптомам, а менавіта знакам таго, што ў сэрцы ўгняздзіўся нейкі схаваны ідал, якому мы служым, у рабстве якога знаходзімся. Відавочна, Бог і кумір у сэрцы чалавека не могуць ужыцца – рана ці позна хтосьці павінен сысці. У такіх абставінах мы павінны падзякаваць Богу за гэтае замяшанне, бо праз яго Ён заклікае нас да пакаяння і навяртання, а разам з гэтым дае абяцанне збаўлення.

Малітва. Госпадзе Ісусе Хрысце, Божа мой і Валадару мой! Дазволь мне быць Тваім верным вучнем і не бянтэжыцца з-за рэакцыі майго атачэння на Тваю прыхільнасць і Тваю прысутнасць у маім жыцці. Навучы мяне з любоўю і цярплівасцю зносіць усе знявагі і насмешкі, якія я пацярплю з-за сваёй веры. Навучы маліцца за тых, хто мяне пераследуе, і рабіць дабро тым, хто мяне ненавідзіць. Не дазволь нічому і нікому аддаліць мяне ад Цябе, ачысці маё сэрца ад усялякіх ідалаў і пажадлівасцяў, зрабіўшы яго ціхімі і ўтульнымі яслямі, дзе Ты народзішся ўва мне і заўсёды будзеш са мной. Амін.

Ул. Багдан Дзюрах