Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
7 Чижей № 173Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская адказала на вострыя пы…

Божы чалавек, які абуджае ў іншых прагу БогаУ гісторыі Ізраіля пустыня стала месцам сустрэчы з Богам…

*

Божы чалавек, які абуджае ў іншых прагу Бога

У гісторыі Ізраіля пустыня стала месцам сустрэчы з Богам, месцам Божага збаўчага ўмяшання, скажам так – месцам Божага аб’яўлення. Мы не сумняваемся, што Ян, выбіраючы пустыню, выбірае быць з Богам. Нават для яго пустыня стала месцам спазнання Бога, асабістай сустрэчы з Богам. У якасці доказу гэтага прыгадаем сведчанне евангеліста Яна. Менавіта ў 1-м раздзеле гэтага Евангелля Ян Хрысціцель апавядае пра ўласны досвед сустрэчы з Богам: “І я не ведаў Яго, але дзеля таго прыйшоў я, хрысцячы вадой, каб мог Ён аб’явіцца Ізраілю». І прадставіў Ян сведчанне, кажучы: «Бачыў я Духа, што сыходзіў з неба, як голуб, і Ён застаўся на Ім; і я Яго не ведаў, але Той, Хто мяне паслаў хрысціць вадою, сказаў мне: “На Каго ўбачыш, што Дух сыходзіць і застаецца на Ім, гэта Той, Хто хрысціць Духам Святым”. І гэта я сам бачыў і сведчу, што Ён — Сын Божы».” (Ян. 1:31-34)

➢ Бог прыйшоў у жыццё Яна
➢ Бог размаўляў з Янам.
➢ Бог даручыў яму місію
➢ і Бог зрабіў Яна святлом і маяком для іншых.

Бог зрабіў Яна Сваім ГОЛАСАМ – ці, дакладней – Ян зрабіў сябе даступным для Бога і даў Богу свой ГОЛАС!

І вяртаючыся да сведчання Евангелля паводле Мацвея, мы бачым, як Ян выконвае атрыманую ад Бога місію. «Ян Хрысціцель прапаведаваў у Юдэйскай пустыні, кажучы: Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае!» (Мц. 3:2). Ян прапаведуе, заклікаючы людзей да навяртання і хросту. І пропаведзь Яна зусім нічым не ўражвае. Пропаведзь Яна – гэта
• просты заклік да змены жыцця,
• да навяртання,
• заклік разарваць са злом.

І пропаведзь Яна не суправаджаецца ніякімі цудамі. Адзіны цуд, пра які мы даведаемся, гэта тое, што да Яна сцякаецца натоўп, людзі ідуць да яго на воды Ярдана. Ян здолеў дастукацца да сэрцаў людзей. Яму ўдалося абудзіць у іх жаданне Бога.

Чаму натоўпы людзей цягнуліся да Яна? Што падштурхнула іх ісці да яго і вызнаваць свае грахі? Тут добра ўспомніць гісторыю яго нараджэння, а дакладней гісторыю яго бацькоў Захарыі і Альжбеты. Цікава, пра што гаварылі ў гэтай хаце, якія словы прамаўлялі ў гэтым доме? Безумоўна, Захарыя і Альжбета, якія прасілі ў Бога пра цуд патомства, пра цуд бацькоўства, гаварылі пра Божую веліч, гаварылі пра Божую красу, казалі пра дабрыню Божую, якую яны адчулі, калі ў іх нарадзіўся сын! А калі Ян стаў дарослым, ён уцёк у пустыню, каб быць з гэтым добрым Богам.

Што прыцягвала людзей да Яна ў пустыні? Яны бачылі ў ім высокі стандарт Божага чалавека, чалавека, які знаходзіцца ў кантакце з Богам, чалавека, для якога Бог — гэта ўсё.

“У гэты гістарычны момант нам перш за ўсё патрэбны людзі, якія праз прасветленую і пражытую веру робяць Бога верагодным у гэтым свеце. Негатыўнае сведчанне хрысціян, якія казалі пра Бога і жылі супраць Яго, азмрочыла вобраз Бога і адчыніла дзверы да нявер’я. Нам патрэбны людзі, якія скіроўваюць свой позірк непасрэдна да Бога, навучаючыся адтуль сапраўднай чалавечнасці. (…) Толькі праз людзей, да якіх дакрануўся Бог, Бог можа вярнуцца да людзей». (Папа Бенядыкт XVI)

І тут мы можам задаць другое пытанне, якое датычыць нашага жадання лепш узгадніць наш лад жыцця з Евангеллем Ісуса.
➢ Ці ўва мне, у маім выбары, у маім штодзённым ладзе жыцця мае бліжнія і людзі, якія ўступаюць са мной у кантакт, могуць сустрэць чалавека, які знаходзіцца ў кантакце з Богам, які выяўляе блізкасць Бога і Яго дабрыню, для якога Бог гэта ўсё?
➢ Ці мае адносіны, мая сувязь з Богам абуджаюць у іншых жаданне Бога?

а. Кшыштаф Бялінскі, CSsR
Акадэмія св. Альфонса
#АдноЦела