Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

 ЯЗАФАТ КУНЦЭВІЧ ПАСЛЯ СМЕРЦІ: ЯК ШАНАВАЛІ ПАХАВАННЕ ЯЗАФАТА КУНЦЭВІЧА Ў ПОЛАЦКАЙ САФІІ Ў 1630-Я ГАД…

*

ЯЗАФАТ КУНЦЭВІЧ ПАСЛЯ СМЕРЦІ: ЯК ШАНАВАЛІ ПАХАВАННЕ ЯЗАФАТА КУНЦЭВІЧА Ў ПОЛАЦКАЙ САФІІ Ў 1630-Я ГАДЫ

Постаць св. Язафата Кунцэвіча дагэтуль застаецца малавядомай шырокай публіцы і даўно ўжо стала дакладна вядомай толькі невялікай частцы каталіцкай супольнасці або тым, хто дагэтуль спрабуе паказаць яго толькі ў змрочных фарбах. З іншага боку, значная колькасць фактаў з яго жыцця і пасмяротнай славы цяпер невядомыя, прычым невядомыя нават у Полацку, з якім яны былі звязаны. Так, надзвычай цікавымі з’яўляюцца сведчанні пра цудоўныя аздараўленні і ўвогуле цуды, звязаныя з Язафатам, якія пачалі адбывацца адразу пасля смерці полацкага біскупа ў лістападзе 1623 г.

Адным з малавядомых, а то і свядома замоўчваемых многімі неаб’ектыўнымі даследчыкамі (што яшчэ больш паўплывала на іх невядомасць сярод простых людзей) з’яўляецца факт шырокага пабожнага ўшанавання цела і мошчаў Язафата ўжо пасля ўрачыстага перанясення яго цела ў Сафію ў Полацку ў студзені 1625 г. (дзе знаходзіўся да 1654 г.), але яшчэ задоўга (!) да яго беатыфікацыі ў 1643 г.!

Так, у 1637 г. былы архідыякан Язафата Эмануіл Кантакузен сведчыў пра шырокае ўшанаванне Язафата ў Рэчы Паспалітай наступнымі словамі: “Славы Язафата без усялякага сумнення поўная ўся дзяржава і Карона Польская. Усе католiкi лiчаць яго як святога мучанiка, i так яго шанавалi i шанавалi i публiчна, i прыватна, ходзяць да яго магiлы, прэзентуюць i вешаюць (яму) срэбныя скрыжалi – як мы бачым цяпер; просяць аб малітве на магіле, ушаноўваюць яго мошчы і вопратку”.

Тут мы бачым менавіта згаданыя словы Кантакузіна.