22 сакавіка 1943 г. разам з усімі яе жыхарамі спалілі беларускую вёску Хатынь.
На халодным граніце ляжыць цішыня, Толькі крык груганоў аніяк не суняць. I ў вачах загараюцца раптам кастры, А з кастроў – невыносныя стогны і крык. Дваццаць шэсць тых кастроў, Дваццаць шэсць тых кастроў, А ў кастрах мы, жывыя, заместа дроў.