Амаль палова апытаных лічыць, што ў 2020 годзе трэба было пераходзіць да сілавога супраціву
Генадзь Коршунаў дзеліцца свежымі вынікамі сацыялагічнага даследавання аб стаўленні прадэмакратычных беларусаў да падзеяў 2020-2021 гадоў.
Вось якія высновы робіць старшы даследчык ЦНІ:
Колькасць тых, хто не расчароўваецца ў сваіх дзеяннях падчас гарачага 2020-га года, не змяншаецца. Як і ва ўсіх папярэдніх замерах, пераважная большасць (больш за 90%) адзначае, што дзейнічалі б таксама, як і тады, або больш актыўна.
Галоўнымі прычынамі, праз якія ў 2020 годзе пратэснаму руху не ўдалося дамагчыся зняцця Лукашэнкі і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў, апытаныя лічаць падтрымку Лукашэнкі з боку Пуціна, моцны сілавы апарат рэжыму і мірны характар пратэстаў. Так, амаль палова апытаных лічыць, што ў 2020-ым годзе трэба было пераходзіць да сілавога супраціву.
Палова апытаных дасюль аспрэчвае ідэю аб тым, што пратэсны рух атрымаў паразу.
Чытаць
Чытаць без VPN
Падпісацца на рассылку па пошце