01.08.1989 г. нарадзіўся Раман Бандарэнка. Звычайна днём памяці чалавека лічыцца дзень яго смерці, і…

01.08.1989 г. нарадзіўся Раман Бандарэнка.

Звычайна днём памяці чалавека лічыцца дзень яго смерці, і ў выпадку Рамана гэта цалкам зразумела. Бо агульная жалоба аб’яднала тады краіну. За адну ноч Раман стаў нацыянальным героем. А жыццё ён пражыў мастаком.

Пацукі знішчалі мемарыялы Раману, знішчылі і яго фрэску ў Жыровічах. Мы мала бачылі яго карцін, і балюча думаць, колькі ўсяго ён мог бы яшчэ зрабіць, стварыць.

Але засталася спадчына, якую ніхто не здолее знішчыць. Раман вучыў дзяцей маляваць. Можа, хтосьці з гэтых дзетак стане мастаком, ці мастачкай. Можа, аднойчы вучань Рамана адновіць яго фрэску. А калі не, яны ўсё адно вырастуць творчымі, свабоднымі і шчаслівымі.

З днём народзінаў, Раман. Мы памятаем цябе.

Жыве Беларусь!