Бягучая сітуацыя з памяшканнем Хаба некалькі не адпавядае інфармацыі, прадстаўленай у матэрыялах, апублікаваных KPRM, а таксама заяваў гарадскіх уладаў.
Пачнем з самога дакумента, апублікаванага KPRM, які з’яўляецца рэкамендацыйным меркаваннем Медыяцыйнага савета па дадзенай сітуацыі і не з’яўляецца адміністрацыйным рашэннем, абавязковым да выканання. У ходзе медыяцыі гарадскія ўлады прадставілі толькі частку дакументаў, што датычацца працэсу прыняцця рашэння, тым самым не дазволіўшы правесці аб’ектыўную ацэнку сітуацыі. З нашага боку быў прадстаўлены поўны пакет дакументаў, на падставе якога выявіліся істотныя прабелы ў матэрыялах, прадстаўленых гарадской адміністрацыяй.
На падставе аналізу пададзеных матэрыялаў і разыходжання пазіцый бакоў канфлікту было прапанавана кампраміснае рашэнне.
Аднак у сувязі з падачай нашай арганізацыяй позвы ў ваяводскі адміністрацыйны суд з-за шэрагу парушэнняў у працэдуры прыняцця рашэння аб непадаўжэнні дамовы арэнды, да вынясення рашэння судом гарадскія ўлады абмежаваныя ў сваіх дзеяннях па выселянні, бо працягваецца судовы працэс. Яго задача — вызначыць законнасць дзеянняў гарадскіх органаў і наяўнасць магчымых парушэнняў.
Што датычыцца абвінавачвання ў павелічэнні запазычанасці па балансе памяшкання, горад замоўчвае пра штрафныя санкцыі за так званае «выкарыстанне памяшкання без дамовы», сума якіх складае 200% арэнднай платы за месяц. Паколькі рашэнне аб непадаўжэнні дамовы было прынята пасля заканчэння тэрміну яе дзеяння, і з шэрагам працэсуальных парушэнняў, то згаданыя санкцыі з’яўляюцца неабгрунтаванымі і з’яўляюцца прадметам разгляду ў ВСА, як мы ўжо згадвалі.
На дадзены момант сітуацыя застаецца без зменаў: Хаб працягвае працу ў штатным рэжыме. Сітуацыя з горадам і арэндай чакае судовага разгляду, і толькі на падставе рашэння суда магчымае любое прававое развязанне канфлікту.
Такім чынам, Вашы публікацыі, заснаваныя выключна на інфармацыі з боку гарадскіх уладаў і на рашэнні KPRM, з’яўляюцца недакладнымі і прадстаўляюць аднабаковы погляд на сітуацыю. Гэта прывяло да актыўнай рэакцыі з боку беларускай прапаганды на старонках “ЖС премиум” напрыклад.
Мы просім ўстрымлівацца ад публікацыі матэрыялаў без атрымання каментароў усіх бакоў канфлікту, каб пазбегнуць стварэння прапагандысцкіх сюжэтаў, якія шкодзяць нашай арганізацыі і іншым беларускім структурам.