Леся Украінка (25.02.1871-1913), паэтка і асветніца, пісьменніца і перакладчыца, і проста мужная жанчына, якая ўвайшла ў тройку самых выбітных суайчыннікаў, нараўне з Тарасам Шаўчэнкам і Багданам Хмяльніцкім, творца, якая нягледзячы на трыццацігадовую вайну з хваробай “Касцяныя сухоты”, паспела напісаць шмат зборнікаў цудоўных вершаў: «На крылах песень» (1893), «Думы і мары» (1899), «Водгукі» (1902), паэма «Старая казка» (1893), «Адно слова» (1903), драма «Баярыня » (1913), «Касандра» (1903—1907), «У катакомбах» (1905), «Лясная песня» (1911) і іншыя, змагарка, якая была удзельніцай сацыялістычнага руху, сузаснавальніцай супольнасці «Украінская сацыял-дэмакратыя», жанчына, пра якую Іван Франко сказаў: «Гэтая хворая, слабая дзяўчына – ледзь не адзіны мужчына ва Украіне”.
“Леся Украінка не чужая беларусам”, пісаў Уладзімір Караткевіч і называў яе кветкай «sахіfrаgа», (“кветкай, якая разбівае скалу”), Іван Мележ захапляўся яе “незвычайнай творчай сілай ва ўсім і палам душы ў кожным радку”, Людміла Рублеўская падкрэслівла “рамантычны склад, патрыятызм і веру ў свой народ, якую паэтка ўвасабляла ў выслоўі «Соntrа sреm sреrо» («Без надзеі спадзяюся»). Рублеўская апісала кранальную гісторыю кахання украінскай паэткі да беларуса Сяргей Мяржынскага, вядомага рэвалюцыянера, журналіста, аднаго са стваральнікаў менскай сацыялістычнай арганізацыі і « Кіеўскага звяза барацьбы за вызваленне працоўнага класа”. Леся чатыры разы прыязджала ў Менск да каханага, “а калі яна даведалася, што Сяргей Мяржынскі памірае, правяла калі яго ложка тры пакутлівыя месяцы і самааддана даглядала каханага чалавека да самай сьмерці. За адну ноч пры ложку смяротна хворага Сяргея яна ў 1901 годзе напісала драматычную паэму «Утрапёная»…адну са сваіх лепшых паэм.” Прыгожая гісторыя пра каханне прывабіла ў 1972 годзе рэжысёр Мікалай Машчанка зняць фільм «Іду да цябе» пра Лесю Украінку і Сяргея Мяржынскага. У Менску імёнамі Сяргея Мяржынскага і Лесі Украінкі названы вуліцы.
Беларусь + Украіна = каханне!
Разам да перамогі!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Героям слава!