Кармэліцкаму шкаплеру 770 гадоў 16 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай. Гэты ўспамін нагадвае пра аб’яўленні на гары Кармэль у Палестыне ў часы старазапаветнага прарока Іллі, якія традыцыя звязвае з Маці Божай (гл. 1 Вал 17, 1–2; 2 Вал 2, 25).На гэтай гары ўжо ў хрысціянскія часы пасяліліся манахі, […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У Навумавічах ушануюць блаславёную Мар’яну Бярнацкую
СёННЯ Ў НАВУМАВІЧАХ УШАНАВАННЕ грэка-каталіцкай новамучаніцы бл. МАР’ЯНЫ У Навумавічах каля Гродна адзначаць чарговую гадавіну мучаніцкай смерці блаславёнай Мар’яны Бярнацкай, духавенства і жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных гітлераўцамі 13-16 ліпеня 1943 г. Святая Імша на месцы расстрэлу (Форт №2 за горадам Гродна) адбудзецца 17 ліпеня 2021 г. у 18:30. Узначаліць св. Імшу генеральны вікарый Гродзенскай […]
Вялікамучаніца Марына, дачка паганскага святара, замучаная за веру
Вялікамучаніца Марына Вялікамучаніца Марына была дачкой паганскага сьвятара. Была замучана падчас кіраваньня імператара Клаўдзія ІІ Гота (268-269). Пасьля сьмерці маці была аддадзеная на выхаваньне адной жанчыне, якая была хрысьціянкай. Калі мела 15 гадоў, была арыштаваная і прыведзеная да зьверхніка Антыёхіі Пісідыйскай Алімбрыяса. Калі яе запыталі пра веру, адказала, што заклікае імя Госпада Ісуса Хрыста. Была […]
Сьвятамучанік Атэнаген і ягоныя 10 вучняў адмовіліся здрадзіць Хрысту
Сьвятамучанік Атэнаген і 10 ягоных вучняў Атэнаген быў біскупам Себасты ў Арменіі. Жыў каля гораду ў невялікім манастыры. Падчас Дыяклецыянавага перасьледаваньня разам з сваімі вучнямі быў схоплены і прымушаны да здрады Хрысту. Адмовіўшыся, большасьць мучанікаў была засечаная мечам. Затым пачалі катаваць і іх пастыра, але Атэнаген з годнасьцю вытрымаў усе зьдзекі і быў забіты. Паводле […]
Мучанікі Кірык і Юліта з Іконіі
Мучанікі Кірык і Юліта Раньнехрысьціянскія сьвятыя мучанікі Юліта і яе сын Кірык, якія шануюцца як католікамі, так і праваслаўнымі, паходзілі з Іконіі. Былі замучаныя за часоў Дыяклецыяна (284-305 гг.). Паводле легендарных зьвестак Кірык быў дзіцём у веку трох гадоў, калі ягоную маці Юліту, багатую і заможную хрысьціянку, якая пасьля сьмерці мужа разам з прыслугаю ўцякала […]
Сьвяты роўнаапостальны князь Уладзімір і хрышчэнне Русі
Сьвяты роўнаапостальны князь Уладзімір Князь Уладзімір, князь кіеўскі (каля 960 — 1015) спрычыніўся да афіцыйнага ўвядзеньня хрысьціянства на Русі. Пачаткам яго навертаньня лічыцца шлюб з дачкой візантыйскага імператара Ганнай. Як хрысьціянін ён пакінуў тады сваіх шматлікіх жонак, пачаў весьці хрысьціянскі лад жыцьця. Падчас свайго хросту князь Уладзімір атрымаў хрысьціянскае імя Васіль. Паколькі князь Уладзімір жыў […]
Блаславёная Мар’яна Бярнацкая як прыклад мужнага вызнання Хрыста
знанне не пабаялася аддаць сваё жыццё. Яна з’яўляецца для нас прыкладам і заахвочваннем да мужнага вызнання Хрыста і ў нашыя часы. Станіслаў Бятко, праўнук блаславёнай Мар’яны, згадвае, што калі быў малым хлопцам, яго бабуля Ганна Бярнацкая і цёця Леакадзія Чаркоўская часта расказвалі пра яе. “Гэта была простая, ціхая, пакорная і працавітая жанчына, адданая сваім блізкім. […]
Мар’яна Бярнацкая, расстраляная каля Навумавічаў, была абвешчана блаславёнай
13 ліпеня 1943 года за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вайны нямецкія нацысты расстралялі блаславёную Мар’яну Бярнацкую разам з сынам і іншымі 48 жыхарамі Ліпска. Мар’яна з роду Чакала нарадзілася ў 1888 годзе ў Сапоцкінскім краі каля Гродна, у мястэчку Ліпск (цяпер — Польшча), у сям’і ўніятаў, прымусова […]
Не трэба верыць толькі вачам цела: разважанне пра Наамана і Божую ласку
Не трэба верыць толькі вачам цела: больш бачным ёсць тое, што нябачнае, бо яно вечнае, тое ж – зямное. Лепш разумеецца не тое, што бачаць вочы цела, але тое, што заўважае душа і розум. Урэшце, няхай вучаць нас словы кнігі Валадарстваў. Нааман, па паходжанні сірыец, хварэў на праказу, і ніхто не мог яго вылечыць. Тады […]
Казанне на Нядзелю 7-ю пра двух сляпых і полацкіх манахаў-базыльянаў
Казанне на Нядзелю 7-ю (Мц 9:27-35) Пра двух сляпых, якія аказаліся пілігрымамі і малітвеннікамі. 11 ліпеня 1705 года ў храме сьв. Сафіі ў Полацку расейскі цар Пётр разам са сьвітай закатаваў 5 манахаў-базыльянаў. Тагачасная Еўропа ўздрыганулася ад бессэнсоўнай жорсткасьці каранаванай асобы, аднак з большага прамаўчала. Толькі Апостальская Сталіца публічна кінула расейскаму цару, пераможцу пад Палтавай, […]