знанне не пабаялася аддаць сваё жыццё. Яна з’яўляецца для нас прыкладам і заахвочваннем да мужнага …

знанне не пабаялася аддаць сваё жыццё. Яна з’яўляецца для нас прыкладам і заахвочваннем да мужнага вызнання Хрыста і ў нашыя часы.

Станіслаў Бятко, праўнук блаславёнай Мар’яны, згадвае, што калі быў малым хлопцам, яго бабуля Ганна Бярнацкая і цёця Леакадзія Чаркоўская часта расказвалі пра яе. “Гэта была простая, ціхая, пакорная і працавітая жанчына, адданая сваім блізкім. Бог і родны дом былі для яе цэлым сусветам”.

13 чэрвеня 1999 года Папа Ян Павел ІІ у ліку 108 новамучанікаў ІІ Сусветнай вайны абвясціў блаславёнай Мар’яну Бярнацкую. “Мы адзначаем перамогу тых, хто ў нашым стагоддзі аддаў жыццё для Хрыста. Аддаў зямное жыццё, каб атрымаць яго навечна ў Божай славе. Таму мы слушна імкнёмся за іх прыкладам верна крочыць за Ісусам”, – гаварыў Святы Айцец у гаміліі падчас беатыфікацыйнай урачыстасці.