СёННЯ Ў НАВУМАВІЧАХ УШАНАВАННЕ грэка-каталіцкай новамучаніцы бл. МАР’ЯНЫ
У Навумавічах каля Гродна адзначаць чарговую гадавіну мучаніцкай смерці блаславёнай Мар’яны Бярнацкай, духавенства і жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных гітлераўцамі 13-16 ліпеня 1943 г.
У Навумавічах каля Гродна адзначаць чарговую гадавіну мучаніцкай смерці блаславёнай Мар’яны Бярнацкай, духавенства і жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных гітлераўцамі 13-16 ліпеня 1943 г.
Святая Імша на месцы расстрэлу (Форт №2 за горадам Гродна) адбудзецца 17 ліпеня 2021 г. у 18:30. Узначаліць св. Імшу генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі; саслужыць а. Зміцер Чарнэль – рэдэмптарыст.
У Навумавіцкіх Фартах у велізарных магілах спачывае больш за тры тысячы чалавек: інтэлігенцыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, духоўныя асобы.
Сярод іх была таксама Мар’яна Бярнацкая. Яна была беатыфікавана 13 чэрвеня 1999 г. Янам Паўлам ІІ у Варшаве ў ліку 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны.