Сьвятамучанік Атэнаген і 10 ягоных вучняў
Атэнаген быў біскупам Себасты ў Арменіі. Жыў каля гораду ў невялікім манастыры. Падчас Дыяклецыянавага перасьледаваньня разам з сваімі вучнямі быў схоплены і прымушаны да здрады Хрысту. Адмовіўшыся, большасьць мучанікаў была засечаная мечам. Затым пачалі катаваць і іх пастыра, але Атэнаген з годнасьцю вытрымаў усе зьдзекі і быў забіты. Паводле заходняй традыцыі біскуп Атэнаген верагодна быў спалены.