Вялікамучаніца Марына
Вялікамучаніца Марына была дачкой паганскага сьвятара. Была замучана падчас кіраваньня імператара Клаўдзія ІІ Гота (268-269). Пасьля сьмерці маці была аддадзеная на выхаваньне адной жанчыне, якая была хрысьціянкай. Калі мела 15 гадоў, была арыштаваная і прыведзеная да зьверхніка Антыёхіі Пісідыйскай Алімбрыяса. Калі яе запыталі пра веру, адказала, што заклікае імя Госпада Ісуса Хрыста. Была закаваная ў кайданы, пасаджаная ў вязьніцу, бічаваная і засечаная мечам.