Сьвяты роўнаапостальны князь УладзімірКнязь Уладзімір, князь кіеўскі (каля 960 — 1015) спрычыніўся д…

Сьвяты роўнаапостальны князь Уладзімір

Князь Уладзімір, князь кіеўскі (каля 960 — 1015) спрычыніўся да афіцыйнага ўвядзеньня хрысьціянства на Русі. Пачаткам яго навертаньня лічыцца шлюб з дачкой візантыйскага імператара Ганнай. Як хрысьціянін ён пакінуў тады сваіх шматлікіх жонак, пачаў весьці хрысьціянскі лад жыцьця. Падчас свайго хросту князь Уладзімір атрымаў хрысьціянскае імя Васіль. Паколькі князь Уладзімір жыў да расколу хрысьціянскай Царквы ў 1054 годзе, ён шануецца і ў Каталіцкай Царкве.