Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Страйк – гэта моцная зброя Апошнім часам, па усёй Беларусі пашыраецца страйкавы рух. На прадпрыёмс…

*

Страйк – гэта моцная зброя
Апошнім часам, па усёй Беларусі пашыраецца страйкавы рух. На прадпрыёмствах спыняецца праца, высоўваюцца патрабаваньні, працаўнікі выходзяць на вуліцу і становяцца часткай пратэстуючага грамадства. І на гэтым значнасьць страйка зводзіцца да – 0. Бо працоўныя заводаў і фабрык становяцца такімі ж грамадзянамі з кветкамі і плакатамі і ніякім чынам не уплываюць на развіцьцё падзей.

Таму, каб актыўнасьць працоўных пераўтварылася у моцную зброю, неабходна ведаць наступнае. Страйк, гэта не проста спыненьне працы, гэта той перыяд калі уся улада на прадпрыемстве (ці іншым працоўным калектыве) пераходзіць да прадстаўнікоў працоўных (страйкамаў, незалежных прафсаюзаў ну і т.д.) На увесь перыяд страйку, адміністрацыя адхіляецца ад кіраваньня і усе яе паўнамоцтвы спыняюцца і не належаць да выкананьня.

Страйк, не азначае, што кінуўшы працу, можна пакінуць прадпрыемства, і лічыць, сябе вольным ад працоўнай дысцыпліны. Можна пайсьці у піўбар, кіно, на мітынг. Пад час страйку для працаўніка нічога не мяяецца. Ён павінен, прыходзіць на працу ( у належны час) і знаходзіцца увесь працоўны час на сваім працоўным месцы, з той толькі разніцай, што не прыступае да працы. Такі падыход я прымяняў пад час страйку на ВА “Гомсельмаш” 26.04.90г. Толькі тады быў іншы час і выклікі былі іншыя
Што дае такі падыход? Як я ужо казаў, што пад час страйку уся улада на прадпрыемстве пераходзіць да працоўнага калектыву, ці яго прадстаўнікоў. Таму, неабходна абмежаваць (забараніць) уваход на прадпрыемства прадстаўнікоў адміністрацыі (акрамя тых хто далучыўся да страйку) каб прадухіліць іх уздзеяньне на удзельнікаў страйку. Па другое.

Наяўнасьць на прадпрыемстве пэўнай колькасьці працоўных дазваляе своечасова рэагаваць на падзеі па-за межамі прадпрыемства. Дае магчымасьць фарміраваньня пэўнай фізічнай сілы і своечасовага іх прымяненьня там дзе яна неабходна. Вельмі важна сталае узаемадзеяньне з іншымі працоўнымі калектывамі і мабільнасьць, дзеля сумесных дзеяньняў у тым ці іншым месцы.

Калі узнікае неабходнасьць мабілізацыі і прымяненьне дружын у іншым месцы, на прадпрыемстве неабходна пакідаць пэўную колькасьць працоўных дзеля падтрыманьня жызнедзейнасьці і функцыяваньня прадпрыемства, аховы абсталяваньня, і прадухіленьня, усялякага віда правакацый і дыверсій і захопу прадпрыемства штрэйбрэхерамі і сілавымі структурамі. Памятайце, што пад час страйку, працоўны калектыў з’яўляецца не толькі гаспадаром прадпрыемства але і адказным за захаваньне яго працаздольнасьці і жызнедзейнасьці.
І што істотна, ахоўвайце сваіх лідараў. А каб не паралізаваць дзейнасьць страйкамаў, іх павінна быць некалькі. І яны павіны быць пад аховай сваіх паплечнікаў.

А гэта прыклад, як не патрэбна пратэстваць. Супарцоўнікі БТ, пакінулі сваі працоўныя месцы, калі ласка, прывезлі расейскіх прапагандыстаў. Цяпер інфармацыйная вайна будзе пашырацца. А ведзь тэлекамеры і мікрафоны маглі бы быць у іхніх руках. Купалаўскі тэатар, пакінуў будынак, цяпер іх саміх туды не пушчаюць. Пакінеце прадпрыемствы і пойдзеце бадзяцца на вуліцы, калі вернецеся вас саміх не пусьцяць праз прахадныя, сустрэўшы аўтаматамі пару дзесяткаў АМПАўцаў ці вайскоўцаў

Рабочыя служачые, памятайце, гэта вы з’яўляецеся гаспадарамі сваіх прадпрыемстваў, заводаў і шахт. Якім вы аддалі дзесяткіг гадоў свайго жыцьця і здароўя.І не толькі вы а і вашы бацькі і дзе магчыма, будуць працавць вашы дзеці. А адміністрацыя, гэта тыя, каго вы нанялі прафесійна абслугоўваць жызненедзейнасьць гэтых прадпрыемства і гэта вы ім аплочваеце іх паслугі.

Памятайце – вы гаспадары уласнай зямлі і яе нетраў і сваіх працоўных месц. Вы моцны толькі тады, калі у вашых руках прадпрыемствы, шахты, заводы і з вамі будуць лічыцца.

Сёньня, ідзе рэйдарскі захоп Беларусі, каб гаспадрамі вашага жыцья сталі усялякія расейскія злодзеі і прайдзісьветы.
Я.Мурашка
22.08.20г.