Вучымся дэмакратыі.Партыя «Народная Грамада» выступіла ініцыятарам азнаямленчай сустрэчы беларускіх …

Вучымся дэмакратыі.
Партыя «Народная Грамада» выступіла ініцыятарам азнаямленчай сустрэчы беларускіх лібералаў (партыя «Краіна для Жыцця») з Саюзам лібералаў Літвы.
Мы атрымалі запрашэнне наведаць летні кемп літоўскіх лібералаў.
На практыцы назіралі, як можна арганізаваць і правесці буйное партыйнае мерапрыемства. Як адбываецца камунікацыя паміж кіраўніцтвам і шараговымі членамі партыі, як узаемадзейнічаюць арганізацыі з розных рэгіёнаў краіны.
Партыі — гэта аснова пабудовы дэмакратыі ў Еўропе. Магчыма, не без недахопаў, але пакуль нічога лепшага не прыдумана.
Дзесяцігоддзі ўплыву Савецкага Саюза, а потым і рэжыму Лукашэнкі ўбілі беларусам у галаву, што партыі — гэта нешта кепскае. Але ад гэтага трэба адыходзіць і пераймаць досвед Еўропы, куды Беларусь рана ці позна, але прыйдзе.
Арганізацыйны досвед літоўскіх лібералаў быў для нас паказальны і вельмі патрэбны. Дзякуй Пятрасу Аўштравічусу за запрашэнне і магчымасць убачыць усё на практыцы.
Хаця я і застаюся сацыял-дэмакратам ))
Жыве Беларусь!