Актывістка партыі Святлана Галуза паўдзельнічала ў мерапрыемстве “Жывая бібліятэка”, якое было арганізавана для міжнароднай групы студэнтаў па абмене. Да мерапрыемства далучыліся маладыя людзі з усёй Еўропы і нават з краін Азіі.
Святлана распавяла студэнтам пра рэпрэсіі ў Беларусі пасля падзей 2020 года (і дагэтуль таксама), пра гібель Рамана Бандарэнкі і Вітольда Ашурка, пра мілітарызацыю беларускіх дзяцей пачынаючы з садка і пра салідарнасць беларускай дыяспары за мяжой. Студэнты з задавальненнем уключаліся ў дыскусію і задавалі пытанні.
Парты “Народная Грамада” дзякуе за магчымасць распавесці маладым людзям пра жыццё ва ўмовах дыктатуры і пра зверствы, якія чыніў і чыніць Лукашэнка. Як выявілася, для шмат каго з прысутных Беларусь здавалася надта далёкай, і не ўсе чулі пра пераломныя выбары 2020 году. Будзем спадзявацца, гэтае знаёмства дапаможа моладзі больш даведацца пра Беларусь і прыцягне ўвагу да рэпрэсій і злачынстваў рэжыму.