Рэзідэнцыя Pastoral Twilight Residency 2026 ад Inland | #Іспанія→ Inland запрашае мастакоў/-ц, дасл…

Рэзідэнцыя Pastoral Twilight Residency 2026 ад Inland | #Іспанія

→ Inland запрашае мастакоў/-ц, даследчыкаў/-ц і працаўнікоў/-ц культуры, якія працуюць з тэмамі зямлі, сельскага жыцця і экалогіі, на рэзідэнцыю ў Іспаніі ў рамках праграмы Pastoral Twilight. Праграма ладзіцца ў партнёрстве з ARE: Woods (Чэхія) і BAU (Італія).

Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-і, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі, #куратары/-кі з краін Creative Europe; удзельнікі/-цы з досведам жыцця і працы ў сельскай мясцовасці. Асабліва вітаюцца заяўкі ад тых, хто жыве ў вёсцы.

Тэмы і фарматы працы:
– Пастаралізм і праца з ландшафтам
– Гукавыя даследаванні і кулінарныя практыкі
– Дызайн і архітэктура для сельскіх тэрыторый
– Аднаўленне лясоў і інтэграцыя прыродных і сацыяльных сістэм.

Прапануецца:
– Штомесячная стыпендыя
– Пражыванне ў асобным пакоі з агульнай кухняй і ваннай
– Пакрыццё дарожных выдаткаў
– Дадатковы бюджэт на публічныя падзеі і прэзентацыі падчас рэзідэнцыі
– Ментарская падтрымка і ўдзел у мерапрыемствах Inland.

Ддл: 29 жніўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!