IF Lab 2025/26 — міждысцыплінарная праграма для творцаў і даследчыкаў/-ц→ IF Lab — 9-месячная прагра…

IF Lab 2025/26 — міждысцыплінарная праграма для творцаў і даследчыкаў/-ц

→ IF Lab — 9-месячная праграма, якая аб’ядноўвае артыстаў/-к, навукоўцаў і даследчыкаў/-ц з розных сфер, каб сумесна распрацоўваць даследчыя медыяпраекты пра змены ў грамадстве, экалогіі і тэхналогіях. У фокусе тэма “Trajectories”: рухі і трансфармацыі ў часе і прасторы.
Праграма арганізавана сумесна з Kersnikova Institute (Славенія), Sensorium (Славакія) і Display (Чэхія).

Для каго: #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі, #даследчыкі/-цы, #філосафы/-ні, #сацыёлагі/-ні, #эколагі/-ні і інш. з краін ЕС. Асабліва вітаюцца тыя, хто пачынае кар’еру або пераходзіць у новую сферу.

Праграма:
– Анлайн і афлайн сустрэчы ў Чэхіі, Славеніі, Славакіі (кастрычнік 2025 – чэрвень 2026)
– Фінальныя прэзентацыі ў Празе і на Ji.hlava IDFF (восень 2026)
– Тэматычныя лекцыі, практычныя варкшопы, ментарства, рэзідэнцыі
– Сумеснае даследаванне і распрацоўка праектаў у трох камандах.

Прапануецца:
– Стыпендыя 600 EUR
– Пакрыццё праезду і пражывання падчас афлайн-сесій
– Вытворчы бюджэт на каманду 1500 EUR.

Ддл: 25 жніўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!