20-21 ліпеня 2024 году, у санктуарыюме Маці Божай Шкаплернай сьвяткавалі 260-я ўгодкі пачатку служэн…

20-21 ліпеня 2024 году, у санктуарыюме Маці Божай Шкаплернай сьвяткавалі 260-я ўгодкі пачатку служэньня кармялітаў босых у Гудагаі. Сёлета яшчэ і 10-годдзе абвяшчэньня яго дыяцэзіяльным санктуарыюмам. На працягу многіх гадоў прыязджаюць у гэтае сьвятое месца і грэка-католікі.

У першы дзень фэсту берасьцейскія грэка-католікі разам з шматлікімі пілігрымамі, манахамі, сьвятарамі і біскупамі бралі ўдзел у сьвятой Імшы, якую ўзначальваў Генеральны вікары Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі, сьпявалі Акафіст Найсьвяцейшай Багародзіцы перад яе цудатворнай іконай у храме Адведзінаў Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. Узначальваў гэтую ўсходнюю малітву да Багародзіцы рыма-каталіцкі біскуп Менска-Магілёўскі Юры Касабуцкі разам грэка-каталіцкім іпадыяканам Валерам Гаўрутам і семінарыстам Яўгенам Караевым.