Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

23 студзеня — літургічны ўспамін Пратулінскіх мучанікаў у Грэка-Каталіцкай Царкве

Грэка-католікі Беларусі #Царква

23 студзеня Грэка-Каталіцкая Царква мае літургічны ўспамін Пратулінскіх мучанікаў. Падзеі ў Пратуліне сталі сымбалем цярпеньняў і перасьледу за веру ўсіх уніятаў на Падляшшы і ва ўсёй Холмскай уніяцкай япархіі на тэрыторыі Царства Польскага (куды тады ўваходзілі таксама мясьціны на поўнач ад Горадні ў раёне Сапоцкіна), дзе Унія была гвалтоўна ліквідаваная расейскімі царскімі ўладамі ў 1874-75 […]

Трапар і Кандак пра трынаццаць слаўных мучанікаў і іх духоўную моц

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Трапар (глас 7) : Моц духа свайго ўсяму свету паказаўшы,* трынаццаць слаўных мучанікаў нашых,* зямлю крывёю сваёю напаілі,* добраахвотна прыняўшы гэтыя пакуты,* і вянцы нябесныя за гэта атрымаўшы,* таму маліцеся да Хрыста Валадара, * каб даў нам вялікую міласць. Кандак (глас. 2): Полымя светачамі стаўшы,* вы, боскія мучанікі, святлом цудаў асвятляеце ўсё стварэньне,* хваробы аздараўляеце, […]

23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх падляшскіх мучанікаў з Пратуліна+ =У гэты дзень, у 1874 годзе, трынаццаць уніяцкіх вернікаў Пратуліна прынялі пакутніцкую смерць, застаючыся вернымі Каталіцкай Царкве. =Царкоўная гісторыя з самых першых стагоддзяў і да сённяшняга дня мае шмат прыкладаў самаахвяравання ў Імя Хрыста і за Царкву Хрыстову. Кроў мучанікаў – гэта насеньне Царквы. […]

У Заслаўі прайшло экуменічнае набажэнства з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/18305-u-mezhakh-tydnya-malitva-ab-adzinstve-khrystsiyana-u-zasla-i-na-minshchyne-z-udzelam-artsybiskupa-kandrusevicha-prajshlo-ekumenichnae-nabazhenstva У межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у Заслаўі на Міншчыне з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча прайшло экуменічнае набажэнства У нядзелю 19 студзеня, у другі дзень Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі (Мінска-Магілёўская архідяцэзія, дэканат Мінск-Захад) адбылася святая Імша і экуменічнае набажэнства.

Расклад набажэнстваў у грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай на 20-26 студзеня

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙвул. Гараднічанская 32аРАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ на 20-26 студзеня панядзелак-серада18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 23 студзеня, чацверБлаславёных мучанікаў Падляшскіх18.00 – Літургія св. св. Яна Залатавуснага 24 студзеня, пятніца18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 25 студзеня, субота18.00 – экуменічная малітва(Катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя) 26 студзеня, нядзеля10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

Айцец Андрэй Крот аб рэлігійных матывах у творчасці крытыка Адама Бабарэкі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У гэтым выпуску рубрыкі Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матывы ў творчасці крытыка Адама Бабарэкі. Нягледзячы на атэістычныя перакананні, ён ужывае ў сваіх артыкулах цытаты з хрысціянскіх і мусульманскіх тэкстаў, звароты, узятыя з царкоўных малітваў ці Святога Пісання. Бабарэка лічыць гэта апраўданым, бо савецкія пісьменнікі не пішуць пра Бога як […]

Грэка-католікі Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаў з 16 па 25 студзеня 2025

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Грэка-католікі ў Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаў Штогод з 18 па 25 студзеня ў шматлікіх краінах свету праходзіць Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціянаў. На самой справе гэта актава (octava) – восем дзён. У пэўных краінах Тыдзень пачынаецца раней ды трывае даўжэй. У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі Дэкада малітваў аб Еднасці хрысціянах […]

17 студзеня — памяць св. Антонія Вялікага, заснавальніка пустэльніцкага жыцця

Грэка-католікі Беларусі #Царква

17 студзеня Памяць св. Антонія Вялікага Нарадзіўся ў 251 г. у цэнтральным Егіпце ў заможнай сям’і. Пасля смерці бацькоў раздаў спадчыну і пачаў весці аскетычнае жыццё, спачатку паблізу ў Фіваідзе (на ўскраіне Лівійскай пустыні, верхні Егіпет), дзе вытрымаў жорсткую барацьбу з дэманамі, і, нарэшце, пасяліўся на іншым беразе Ніла ля падножжа пустыннай гары. Стаў вядомым, […]

Пахавальная Літургія Экзарха Ўладзіслава адбудзецца 22 студзеня ў Празе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ПАХАВАННЕ ЭКЗАРХА УЛАДЗІСЛАВА. Пахавальная архірэйская Літургія (стараславянская) будзе служыцца ў сераду 22 студзеня 2025 г. у 14:00 – у катэдральным саборы св. Клімента ў Празе (Karlova ul. 1). =Узначаліць Літургію Ўладыка Ёна (Максім), Мітрапаліт Прэшаўскі, прапаведнікам будзе Ўладыка Ян Граўбнер, архібіскуп Пражскі і прымас Багеміі. =У МІНСКУ заўпакойная Літургія за супакой душы новаспачылага Экзарха Грэка-каталіцкай […]

Студэнты гродзенскай семінарыі наведалі грэка-каталіцкую супольнасць 12 студзеня

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Студэнты гродзенскай семінарыі наведалі грэка-каталіцкую супольнасць 12 студзеня студэнты прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне са сваім мадэратарам кс. Паўлам Скубам здзейснілі візіт да братоў грэка-каталіцкага абраду. Айцец АндрэйThe post Студэнты гродзенскай семінарыі наведалі грэка-каталіцкую супольнасць first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/studenty-grodzenskaj-seminaryi-navedali-greka-kataliczkuyu-supolnascz.html Студэнты гродзенскай семінарыі наведалі грэка-каталіцкую супольнасць […]