Сёння, 2 траўня Памяць св. Апанаса Вялікага, біскупа і Настаўніка Царквы Св. Апанас Вялікі (каля 29…

Сёння, 2 траўня
Памяць св. Апанаса Вялікага, біскупа і Настаўніка Царквы

Св. Апанас Вялікі (каля 295-373) аднолькава шануецца Усходам і Захадам – ён у адзіночку выстойваў супраць ерасяў, гатовых паглынуць Царкву на Усходзе – ён адзіны сярод усіх біскупаў не быў ерэтыком!

У 30 гадоў, у 326 годзе ён быў абраны біскупам горада Александрыі, ключавую катэдру ва ўсім хрысціянскім свеце, і амаль паўстагоддзя адстойваў чысціню веры перад напорам ерасяў, якія, здавалася, пакарылі гэты свет.

«Усякі, хто жадае выратавацца, павінен перш за ўсё мець каталіцкую хрысціянскую веру. Каталіцкая ж вера заключаецца ў тым, што мы пакланяемся адзінаму Богу ў Трыадзінстве і Трыадзінству ў Адзіным Бостве, не змешваючы Іпастасі і не падзяляючы Сутнасць Боства…»