У нядзелю, 5 траўня 2025 г. у Івацэвічах адбылося свята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай. Святочную Боскую Літургію з гэтай нагоды ўзначальваў грэка-каталіцкі дэкан з Гродна а. Андрэй Крот, з якім саслужыў а. Віталь Быстроў, а Вячаслаў Гарчакоў спаўняў дыяканскае служэнне. Маленькая капліца парафіі не магла змясціць у гэты дзень мясцовых вернікаў і гасцей свята з Брэста і Гродна. Вернікі памаліліся за спачылага Папу Францішка, за кардыналаў, якія будуць абіраць новага пераемніка святога апостала Пятра і папрасілі заступніцтва ў Маці Божай Жыровіцкай.
Удзельнікаў парафіяльных святкаванняў у Івацэвічах прывітаў і блаславіў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Падчас свайго знаёмства ў гэты дзень з жыццём рыма-каталіцкіх парафій у Івацэвічах і ваколіцах ён наведаў таксама грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр парафіі.