2 траўня 2025 г., у сёмы дзень дзевяцідзённага маленьня ў Ватыкане за вечны супакой спачылага Папы …

2 траўня 2025 г., у сёмы дзень дзевяцідзённага маленьня ў Ватыкане за вечны супакой спачылага Папы Францішка, Сьвятую Імшу ўзначальваў кардынал Клаўдыё Гуджэроцьці, які кіраваў пры ім Дэкастэрыяй Ўсходніх Цэркваў. У набажэнстве бралі ўдзел таксама зьверхнікі і вернікі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў. Еўхарыстыйная багаслужба суправаджалася сьпевам розных традыцыяў.

Былы прэфэкт Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардынал Клаўдыё Гуджэроцьці ў сваім казаньні гаварыў пра багацьце ўсходнехрысьціянскай духоўнасьці, нагадаў пра глыбокія карані ўсходняй традыцыі, якія ўзыходзяць да самых раньніх часоў хрысьціянства, у «водар зямлі Гасподняй». Аднак на працягу стагоддзяў на Захадзе, адзначыў кардынал, часам не разумелі ўсходніх братоў і сясьцёр. Сёньняшняя малітва зьяўляецца знакам еднасьці, да якой заклікаў Папа Францішак, наказваючы «любіць адрозьненьні і шанаваць багацьце ўсяго сапраўды чалавечага».