7 траўня і 9 траўня 2025 г. – дыспенса7 траўня 2025 г. – свята Маці Божай Жыровіцкай (свята Парафіі…

7 траўня і 9 траўня 2025 г. – дыспенса

7 траўня 2025 г. – свята Маці Божай Жыровіцкай (свята Парафіі ў Івацэвічах) прыпадае на сераду; 9 траўня 2025 г. – свята Перанясення мошчаў св. Мікалая з Мір Лікійскіх ў Бары (свята Парафіі ў Мінску) прыпадае на пятніцу.

Каб захаваць святочны характар гэтых святых дзён, Апостальскі Адміністратар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек) – на падставе Канона 1536, п. 1 і п. 2 (Кодэксу Канонаў Усходніх Цэрваў) – удзяляе грэка-католікам у Беларусі дыспенсу ад устрымання ад мясных страў у гэтыя дні.

Хто карыстае з гэтай дыспенсы – павінен памаліцца ў інтэнцыі выбару Святога Айца (і здзейсніць нейкі ўчынак міласэрнасці).