Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

#НасустрачРаству. Спяшаемся да ясляў, каб сустрэць нашага Збавіцеля! “…пастухі сказалі адзін аднам…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#НасустрачРаству. Спяшаемся да ясляў, каб сустрэць нашага Збавіцеля! “…пастухі сказалі адзін аднаму: «Пойдзем у Бэтлеем і паглядзім, што там сталася і пра што абвясціў нам Госпад». Яны пайшлі, спяшаючыся…” (Лк. 2, 15-16). Як хутка пастухі вырушылі ў дарогу! З якім запалам яны ішлі на пошукі Месіі! Гэты іхні парыў, безумоўна, не быў прадыктаваны чыста чалавечай […]

Ці гатовыя мы, сучасныя хрысціяне, з такой жа руплівасцю пакінуць зону ўласнага камфорту, часам літа…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Ці гатовыя мы, сучасныя хрысціяне, з такой жа руплівасцю пакінуць зону ўласнага камфорту, часам літаральна ўстаючы са сваёй канапы, і вырушыць у гэтыя калядныя дні насустрач Госпаду, у Дом Хлеба, у свае храмы на калядныя богаслужэнні? Ці будзем мы дастаткова чуйнымі, каб пераадолець уласны эгаізм, ляноту і інертнасць і пайсці за заклікам сумлення туды, дзе […]

Рым. Царква св. Сяргея і Вакха. Выгляд мемарыяльнай пліты мітрапаліту Рафалу з полацкіх Корсакаў-Баб…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Рым. Царква св. Сяргея і Вакха. Выгляд мемарыяльнай пліты мітрапаліту Рафалу з полацкіх Корсакаў-Бабыніцкіх, спачыламу ў Рыме 28 жніўня 1640 года, з надпісам: “Найлепшаму і Найвялікшаму Богу. Рафал граф Корсак, архібіскуп кіеўскі і галіцкі, мітрапаліт усёй Русі, якога кароль польскі Жыгімонт ІІІ выслаў да Святога Пасаду дзеля вырашэння важных справаў і дзеля беатыфікацыі архібіскупа полацкага […]

7-мы і 8-мы дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ,Частка ІIIДЗЕНЬ…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

7-мы і 8-мы дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ,Частка ІII ДЗЕНЬ VII (20 снежня) – Ікас 7Творца зьявіўся і паказаў нам, стварэньням сваім, новы твор: Ён выйшаў з бясьсеменнага ўлоньня Дзевы, захаваўшы Яе непарушнаю, каб мы, бачачы гэты цуд, уславілі Яе: Радуйся, Кветка нятленнасьці! Радуйся, Вянец устрыманасьці! Радуйся, сьветлы Вобраз уваскрасеньня! […]

#НасустрачРаству. Хрыстос нясе сапраўдны мірРаптам з анёлам з’явілася вялікае войска нябеснае, якое …

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#НасустрачРаству. Хрыстос нясе сапраўдны мірРаптам з анёлам з’явілася вялікае войска нябеснае, якое праслаўляла Бога і ўсклікала: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі». (Лк. 2, 13-14) Добрая вестка Гасподняга Анёла пра нараджэнне Збавіцеля падхоплівае «вялікае войска нябеснае», якое спявае: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі!», і […]

Відавочна, чалавечая злосць не зможа выкрасліць Бога з гісторыі, выкінуць Яго з чалавечага жыцця, як…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Відавочна, чалавечая злосць не зможа выкрасліць Бога з гісторыі, выкінуць Яго з чалавечага жыцця, як бы да гэтага не імкнуліся супраціўныя Богу сілы (дастаткова прыгадаць пераслед за веру ў яшчэ так блізкія да нас часы камуністычнага рэжыму, або сёлетнюю спробу еўрапейскіх чыноўнікаў унутраным цыркулярам «рэкамендаваць» адмовіцца ад ужывання ў публічнай прасторы Еўропы словазлучэнняў «Нараджэнне Хрыстова» […]

#НасустрачРаству. Ён сёння нараджаецца для мяне!”Сёння нарадзіўся вам Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпа…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#НасустрачРаству. Ён сёння нараджаецца для мяне!“Сёння нарадзіўся вам Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпад, у горадзе Давіда.” (Лк. 2, 11) У гэтых словах – сэрца каляднай добрай весткі, а адначасова – пераломны момант чалавечай гісторыі. Гэтае анёльскае «сёння» падзяліла гісторыю чалавецтва на два перыяды — да Хрыста і пасля Хрыста. Свет пасля гэтай ночы каля Бэтлеему […]

Як лекар правяраецца на тых, хто хварэе, так Бог праяўляецца ў людзях. Таму і кажа Павел: «Бог замкн…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Як лекар правяраецца на тых, хто хварэе, так Бог праяўляецца ў людзях. Таму і кажа Павел: «Бог замкнуў усіх у непаслухмянасць, каб усіх памілаваць» (пар. Рым 11, 32). Павел меў на ўвазе чалавека, які праз непаслухмянасць Богу страціў несмяротнасць. Потым ён зведаў міласэрнасць, атрымліваючы праз Божага Сына тое ўсынаўленне, якое стала магчымым дзякуючы Хрысту. Калі […]

Вельмі раім заглянуць на выставу абразоў у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Не пашкадуеце. Асабл…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Вельмі раім заглянуць на выставу абразоў у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Не пашкадуеце. Асабліва з расповедам ад куратара выставы. Там шмат-шмат усяго цікавага. Для нас пэўным шэдэўрам стаў абраз “Бегства ў Егіпет” (глядзіце фота 2-3). Там не бачны твар Язэпа, які вывозіць Марыю і дзяцятка ад небяспекі. Шыкоўны вослік які паказвае зад (мусіць цару Іраду).А […]

#НасустрачРаству. Божая прысутнасць перамяняе страх і трывогу ў радасць і надзею”…вялікі страх аха…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#НасустрачРаству. Божая прысутнасць перамяняе страх і трывогу ў радасць і надзею“…вялікі страх ахапіў іх. Анёл сказаў ім: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу…” (Лк. 2, 9-10) Набліжэнне Бога выклікае ў сэрцы чалавека трывогу і страх. Найсвяцейшы чалавек перад абліччам Усявышняга перажывае неспакой, бо адчувае бясконцую адлегласць, што распасціраецца паміж […]