=11-я ГАДАВІНА АБРАННЯ ПАПЫ ФРАНЦІШКА= 13 сакавіка 2024 г. — 11-я гадавіна абрання Папы Францішка. Ягонае служэнне ў складаны час даручаем заступніцтву Багародзіцы, Жыровіцкую Ікону Якой ён асабліва ўшаноўвае. +(Тон 6) Апякунка хрысьціян бездакорная, Хадайніца да Тварца незаменная, не пагардзі маленьнямі грэшнікаў, але, як добрая, сьпешна прыйдзі на падмогу нам, якія клічам Цябе даверліва. Пачуй хутка малітвы, адгукніся на просьбы, Багародзіца, надзейная Заступніца тых, што шануюць Цябе.+
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ