У 1770-х гг. у Вялікім Княстве Літоўскім з’явіўся новы Язафат – дэ Ласкарыс.
Ён быў прадстаўніком адной з галін арыстакратычнага візантыйскага роду. Сярод Ласкарысаў былі і вялікія магістры Мальтыйскага ордэна.
Язафат дэ Ласкарыс нарадзіўся ў Вероне ў Венецыянскай Рэспубліцы каля 1738 г.
З 1790-х г. быў прапаведнікам і вікарыем базыльянскіх манастыроў у Кобрыне і Навасёлках.
Аўтар твора “Верш да ўрачыстых імянінаў яснавяльможнага яго міласці пана Тадэвуша Агінскага, троцкага ваяводы” (Вільня, 1776). Выкладаў французскую і нямецкую мовы ў базыльянскіх школах.
Апошнія гады свайго жыцця правёў у Антопалі, дзе ў 1812 г. і памёр.
На здымку царква былога базыльянскага манастыра ў Антопалі (сёння Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці).
Побач з ёй калона, якая няслушна атрыбутуецца як “калона ў гонар 3 мая 1791 г.”
Хутчэй за ўсё гэта калона-капліца ў гонар юбілею 1825 г.
Дзяніс Лісейчыкаў https://www.facebook.com/share/cdWJg6cAQHB7q1GH/?mibextid=oFDknk