СВЕДКІ ВЕРЫ ЎСХОДНІХ КАТАЛІЦКІХ ЦЭРКВАЎ14 сакавіка 2024 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кард…

СВЕДКІ ВЕРЫ ЎСХОДНІХ КАТАЛІЦКІХ ЦЭРКВАЎ
14 сакавіка 2024 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, і ўпаўнаважыў гэта ведамства абнародаваць новыя дэкрэты, два з якіх адносяцца да святаслужыцеляў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
= Адзін Дэкрэт прызнае цуд, які адбыўся дзякуючы малітве праз заступніцтва ліванскага епіскапа Істыфана Дувэйхі (1630-1704), мараніцкага Патрыярха Антыёхіі (1630-1704);
= Іншы Дэкрэт прызнае гераічнасць цнот: індыйскага архіепіскапа Гіваргіса Томаса Панікарувітэла (1882-1953), святара сіра-малабарскай архіепархіі Трывандрум, заснавальніка мужчынскай і жаночай манаскай Супольнасці Наследавання Хрыста.