=З ранняга ўзросту ён дасягнуў высокага становішча ў рымскай арміі. Аднак, нягледзячы на сваю пасаду, ён заставаўся верным сваёй хрысціянскай веры, нават абвяшчаючы Евангелле сярод сваіх салдат. Па гэтай прычыне быў заключаны ў турму і адпраўлены да імператара Максіміяна, перад якім вызнаў сваю веру, і таму быў пакараны смерцю паводле традыцыі 26 кастрычніка 306 года.
Версія аб панонскім паходжанні святога
Найстаражытнейшыя мартыралогі звязваюць пакутніцкую смерць Змітра з горадам Сірміем (Sirmium – сучасная Срэмска-Мітравіца ў Сербіі), тагачаснай сталіцай рымскай правінцыі Ніжняя Панонія.
Так сірыйскі мартыралог 411 года 9 красавіка падае памяць «у Сірміі Змітра», а мартыралогі Гераніма Стрыдонскага пад гэтай датай падаюць памяць «у Сірміі Змітра дыякана».
Па гэтай прычыне існуе гіпотэза аб сербскім паходжанні культу святога Змітра і тое, што першапачаткова днём яго памяці было 9 красавіка, а 26 кастрычніка з’яўляецца памяццю перанясення яго мошчаў з Сірмія ў Салонікі. На думку даследчыкаў, мошчы Змітра маглі быць перанесены ў Салонікі або пасля захопу горада Атылай у 441 годзе, або аварамі ў 582 годзе (апошняе меркаванне было аспрэчана археолагамі, якія праводзілі раскопкі ў салунскай базіліцы Святога Змітра).