5-6 красавіка 2025 г. у грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці адбываліся вялікапосныя рэкалекцыі, якія…

5-6 красавіка 2025 г. у грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці адбываліся вялікапосныя рэкалекцыі, якія правёў а. Аляксандар Шыбека з Менску. У 5-ю нядзелю Вялікага посту – сьвятой маці Марыі Ягіпецкай – успаміналі таксама сьв. Мятода, настаўніка славянаў, фрэска якога разам з братам сьв. Кірылам зьмешчана ў храме сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці. Падчас духоўнай навукі разважалі, што такое вера, разглядалі яе прыклады ў Бібліі, у спадчыне нашых настаўнікаў і айцоў Царквы.