6 КРАСАВІКА – Памяць св. Мятода, Настаўніка Славянаў: ТРАПАР (тон 4). Пашлі, Хрысьце Божа, міласэрнасьць Тваю з вышыні тым, што сьвяткуюць урачыста ўсьпеньне сьвятаначальніка, адчыні дзьверы валадарства і адпусьці мноства нашых правінаў, хадайніцтвам і малітвамі вернага слугі Твайго Мятода, пачэснага айца нашага.
КАНДАК (тон 2). Боскага Мятода ўсхвалім, усе верныя, з любоўю, як вялікага пастыра славянаў, пачэснага слугу Тройцы, пераможцу ерасяў, які моліцца няспынна за ўсіх нас.
Сьвяты роўнаапостальны Мятод (сьвецкае імя невядомае, меркавана Міхаіл) (+ 885), настаўнік славянаў. Разам з сваім братам, сьв. Кірылам, яны стварылі славянскую азбуку і сталі першымі перакладнікамі богаслужбовых кніг на славянскую мову.