Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў — праваабаронцы надалі статус«былы палітвязень»39 беларусам
Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 39 чалавек, асуджаных за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу