Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў і беларусак з Вялікаднем!«Вялікдзень – свята перамогі даб…

Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў і беларусак з Вялікаднем!

«Вялікдзень – свята перамогі дабрыні над злом. Яно нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не змаглі перамагчы чалавечнасць і праўду.

Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці. 

Хрыстос Уваскрос – Сапраўды Уваскрос!»

https://youtu.be/zIhIIxNI8j8
Хрыстос Уваскрос! Велікоднае віншаванне ад Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікаднем: «Гэта свята перамогі дабрыні над злом. Яно нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не…